Каб мова родная жыла!

23 Feb,2024
блог собакифонари охота
Каб мова родная жыла!

21 лютага - не звычайны дзень у каляндары. Гэта дзень, калі мы мы ўшаноўваем нашу родную мову, якая звязвае нас з нашымі продкамі, нашай гісторыяй, нашай культурай.

У гэты дзень ў фае цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага разгарнулася святочная акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Наведвальнікі бібліятэкі дзяліліся сваімі любімымі вершамі беларускіх паэтаў, паказвалі сваю эрудыцыю, дапаўняючы прыказкі і прымаўкі, якія выражаюць народную мудрасць, пісалі на паперы свае любімыя словы на роднай мове і прымацоўвалі іх да стылізаванай літары ”Ў“, якая стала сімвалам акцыі. Таксама можна было зрабіць памятныя фота каля стэнда з персанажамі ў беларускіх касцюмах, якія адлюстроўваюць нашыя традыцыі і нацыянальны стыль.

Кожны з удзельнікаў атрымаў невялікія памятныя прызы і масу прыемных эмоцый. Але самым важным падарункам для ўсіх была наша родная мова, якая злучае нас у адно цэлае і дае нам сілу і натхненне.

Прочитано 113 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.