Пад знакам Міжнароднага дня роднай мовы

23 Feb,2024
блог собакифонари охота
Пад знакам Міжнароднага дня роднай мовы

У межах Міжнароданага дня роднай мовы Наваполацкі дзяржаўны ліцэй 21 і 22 лютага гасцінна і добразычліва прымаў кіраўніка народанага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада Наваполацка Галіну Сташкевіч, а таксама яго ўдзельніка і члена Саюза пісьменнікаў РБ Іну Саламаха.

21 лютага Галіна Сташкевіч і Іна Саламаха ў актавай зале ліцэя працавалі ў якасці членаў журы ў інтэрактыўным квэсце “Пагавары са мной па-беларуску”, на якім спаборнічалі шэсць каманд ліцэістаў. Навучэнцы ліцэя разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Валянцінай Маліноўскай падрыхтавалі ўрывак Купалаўскай п’есы “Паўлінка”.

Па запрашэнню гэтага настаўніка 22 лютага ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры адбылася сустрэча-канцэрт “Глыбіня слова” Іны Саламаха, якую праз творчы партрэт-прэзентацыю прадставіла Галіна Сташкевіч. У выкананні паэтэсы і барда гучалі цудоўныя аўтарскія вершы і песні, яскрава перадаючы прыгажосць і глыбіню беларускай мовы.

Больш падрабязна пра гэтыя мерапрыемствы на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”.

Прочитано 87 раз(а) Последнее изменение 23 Feb,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.