Роднае слова абгарнула пяшчотай душу…

21 Feb,2024
блог собакифонари охота
Роднае слова абгарнула пяшчотай душу…

Да Міжнароднага дня роднай мовы і Дня абаронцаў Айчыны 20 лютага ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбылася вечарына-канцэрт народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы”. Вяла канцэрт яго кіраўнік Галіна Сташкевіч, якая адзначыла, што міжнароднай арганізацыяй ЮНЭСКА беларуская мова па сваёй мілагучнасці вылучана ў першую тройку сусветных моў – італьянская, французская і беларуская. Звярнула яна ўвагу на тое, што Дзень абаронцаў Айчыны і Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь спрыяе патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. Галіна Сташкевіч прачытала свае апавяданні “Смерць велікана” і “Першы пацалунак”.

На канцэрце гучалі беларуская і руская мова, але перавага была аддадзена роднай мове. Сапраўдным носьбітам роднай мовы з’яўляецца паэтаса Іна Мароз (Саламаха), у выкананні якой прагучалі лірыка-патрыятычныя вершы “Зямля бацькоў”, “Ты мой прытулак” і “Балада пра Васілёк”. Фенія Грынёва прачытала верш “Над калыскай” Янкі Купалы і верш “Усё сваё” Юрася Касцюка.

На рускай мове свае вершы чыталі Вера Урбан і Андрэй Шнітко. Пад акампанемент Валянціны Пакрапіўнай у цудоўным выкананні Аляксандра Ігоніна прагучаў раманс “Только раз бывают в жизни встречи“ (верш Паўла Германа, музыка Барыса Фаміна”) і песня “Случайный вальс” (верш Яўгенія Далматоўскага, музыка Марка Фрадкіна). Піяністка сваёй музычнай п’есай “Памяць” павіншавала мужчын з надыходзячым святам.

Паэты-барды Міхаіл Зудзілаў і Людміла Мяхедка выканалі разнастайныя па зместу песні на дзвюх славянскіх мовах – беларускай і рускай. Людміла Мяхедка таксама праспявала песні на грузінскай і японскай мовах. Выступіла на канцэрце і былы педагог Тамара Клопава, якая чытала свае вершы і вершы паэтэсы Тамары Талкачовай.

Праз літаратурна-музычныя творы, якія прагучалі на канцэрце, роднае слова абгарнула пяшчотай кожнага, хто ў гэты вечар быў у зале мастацтваў бібліятэкі. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 160 раз(а) Последнее изменение 22 Feb,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.