Вы яшчэ не чытаеце? Тады мы ідзем да вас!

21 Feb,2024
блог собакифонари охота
Вы яшчэ не чытаеце? Тады мы ідзем да вас!

Мова з’яўляецца моцным інструментам для захавання і развіцця матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. 21 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя Я.Коласа правялі ў ДУА ”Сярэдняя школа №4 г.Наваполацка“ акцыю, прымеркаваную да Дня роднай мовы.

Бібліятэкары абмеркавалі з навучэнцамі 4”В“ класа дасягненні суверэннай Беларусі. Адным з іх з’яўляецца сучасная беларуская літаратура. Кнігі беларускіх пісьменнікаў часта перакладаюцца на іншыя мовы, а іх імёны добра вядомы і далёка за мяжой.

На ўроку роднай літаратуры школьнікі пазнаёміліся з маляўнічымі і цікавымі кнігамі беларускіх аўтараў з фонду бібліятэкі імя Я.Коласа.

З 2024 года дзверы бібліятэкі шырока адчынены не толькі для дарослых, але і для юных навапалачан, якім бібліятэка прапануе сапраўднае падарожжа ў чароўны свет беларускай літаратуры!

Прочитано 121 раз(а) Последнее изменение 27 Feb,2024
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.