Вернасць зямлі бацькоў

31 Oct,2022
блог собакифонари охота
Вернасць зямлі бацькоў

Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння беларускага савецкага пісьменніка Івана Мікалаевіча Пташнікава. Да гэтай даты супрацоўнікі бібліятэкі імя У.Караткевіча падрыхтавалі электронную выставу-партрэт “Вернасць зямлі бацькоў”, якая адлюстроўвае жыццёвы і творчы шлях празаіка. Вялікая ўвага ў прэзентацыі адзведзена аналізу творчасці юбіляра. Асабліва падкрэсліваецца значнасць постаці Івана Пташнікава ў развіцці беларускай ваеннай прозы і вясковага рамана, яго талент і яскравасць як прадстаўніка свайго пакалення – пакалення дзяцей вайны. Яго пяру належаць раманы “Чакай у далёкіх Грынях”, “Мсціжы”, аповесць “Тартак”, зборнік апавяданняў “Зерне падае не на камень”. Многія творы Пташнікава перакладзеныя на рускую і іншыя мовы, што, без сумнення, сведчыць аб яго прызнанні. А ўзнагароджанне медалём Францыска Скарыны і званне лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа яшчэ раз падкрэсліваюць яго асаблівасць сярод іншых пісьменнікаў.

Прочитано 374 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.