Коласаўскімі сцежкамі

27 Jun,2022
блог собакифонари охота
Коласаўскімі сцежкамі

Бібліятэка імя Якуба Коласа працягвае рэалізацыю літаратурнага брэнд-фестывалю ”Якуб Колас ФЭСТ“. У яго межах 23 чэрвеня прайшоў гарадскі творчы конкурс юных чытальнікаў ”Коласаўскімі сцежкамі“. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 29 юных навапалачан з 15 устаноў дашкольнай адукацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 4 да 7 гадоў чыталі творы вялікага беларускага аўтара Якуба Коласа.

У сценах бібліятэкі гучала прыгожая беларуская мова, радкі пра нашу цудоўную і дружалюбную Беларусь. Кожны юны чытальнік атрымаў асабісты сертыфікат за ўдзел у конкурсе, салодкі падарунак і дзіцячую кнігу.

Дыпломам пераможцы 1 ступені ўзнагароджана Паказанева Любава, ДУ №19; Дыпломам пераможцы 2 ступені – Каралеў Ігнат; ДУ №33, Дыпломам пераможцы 3 ступені – Пашкевіч Паліна, ДУ №34.

 {gallery}stories/2022/20220627-konkurs{/gallery}

Прочитано 398 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.