Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!

09 Jun,2022
блог собакифонари охота
Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!

7 чэрвеня, у дзень нараджэння горада Наваполацка, літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылы» стартавала з чарговым песенна-лірычным канцэртам-марафонам «Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!». У гонар Дня горада Наваполацка і пад знакам Года гістарычнай памяці ў Беларусі ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага адбыўся 14-ты канцэрт-марафон. Аўтар гэтага праекта і кіраўнік аб’яднання «Крылы» Галіна Сташкевіч адкрыла святочны марафон сваёй лірычнай замалёўкай «Падарунак», прысвечанай Наваполацку, як культурнай сталіцы 2018 года. Яна таксама звярнула ўвагу на кніжную выставу, якая расказвае пра працавіты і жывапісны горад над Дзвіной.

На лірычна-песенную дарожку канцэрта-марафона выходзілі Людміла Мяхедка, Юлія Загнетава, Алена Штукіна, Аляксандр Ігонін, Валянціна Пакрапіўная, у выкананні якіх адзінай песняй гучалі прызнанні любімаму гораду. Паэтычную дарожку марафона запоўнілі вершы пра Наваполацк Ларысы Сакарэнкі, Наталлі Арцёменка і Андрэя Шнітко. Фенія Грынёва чытала вершы паэтаў-першабудаўнікоў слаўнага Нафтаграда – Валерыя Старынскага, Венядзікта Грынёва, Ніны Дзянісавай.

На фінішнай прамой святочнага марафона прагучаў гімн літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», для якога 2022 год абазначаны дваццацігадовым юбілеем і які сваёй творчай дзейнасцю заўсёды ўслаўляе Наваполацк – адметную і прыгожую песню Дзвіны!

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы «Литературно-музыкальное объединение «Крылья» (Facebook).

 {gallery}stories/2022/20220609-krylja{/gallery}

Прочитано 601 раз(а) Последнее изменение 09 Jun,2022
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.