Святло Перамогі

12 May,2022
блог собакифонари охота
Святло Перамогі

Да Дня Вялікай Перамогі і пад знакам Года гістарычнай памяці ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 10 мая народны калектыў “Крылы” ладзіў канцэрт-памяць “Святло Перамогі”. Гучалі ваенна-патрыятычныя творы ў выкананні “крылаўцаў”. Паэтэса Ларыса Сакарэнка і выканаўца песен Аляксандр Ігонін былі прадстаўлены, як дзеці вайны, пакаленне якіх абпалена жахлівым полымем Вялікай Айчыннай вайны. Чыталі вершы Наталля Арцёменка, Ларыса Сакарэнка, Вадзім Саўроў, Андрэй Шнітко. Спявалі ваенныя песні Сяргей Гоманаў, Міхаіл Зудзілаў, Аляксандр Ігонін, Людміла Мяхедка, Алена Штукіна. Прагучалі апавяданні – “Споведзь” Вячаслава Атрахімовіча і “Чужы боль” Галіны Сташкевіч. Суцяшальнымі гукамі была запоўнена зала, калі на фартэпіяна гучалі музычныя п’есы “Памяць” і “Майская карусель” Валянціны Пакрапіўнай.

Канцэрт стаў сапраўднай споведдзю розных пакаленняў, якія праз песні, вершы, апавяданні выказалі сваю ўдзячнасць тым, хто пакінуў у спадчыну нам Перамогу!

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы «Литературно-музыкальное объединение «Крылья»» (Facebook).

 

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/3261-svyatlo-peramogi#sigProGalleria8ff0a035a0
joomlamodniyportal.ru

Прочитано 99 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.