Чароўны свет бібліятэкі

20 Jan,2022
блог собакифонари охота
Чароўны свет бібліятэкі

У 2022 годзе ў бібліятэцы імя С.Маршака распачаў сваю дзейнасць праект «Расцём з беларускай кнігай‎» для дзяцей дашкольнага ўзросту.

18, 19 і 20 студзеня бібліятэка сустракала сваіх маленькіх наведвальнікаў – выхаванцаў сярэдніх і старэйшых груп дзіцячага садочка №19. Большасць дзяцей упершыню пабывалі ў бібліятэцы, таму для іх была праведзена цікавая экскурсія «‎Чароўны свет бібліятэкі». Маленькія чытачы ўважліва слухаючы бібліятэкара, пазнаёміліся з абанементам, чытальнай залай, інфармацыйным цэнтрам. Найбольшую цікавасць выклікала ў дзетак кнігасховішча. Там яны змаглі пазнаёміцца з фондам бібліятэкі, паблукаць па «лабірынту‎» сцелажоў.

На абанеменце дашкаляты зразумелі, як размешчаны кнігі, як іх можна ўзяць дадому, адказалі на пытанні, адгадалі загадкі пра казачных персанажаў. У чытальнай зале дзеці пабачылі кнігі самых розных фарматаў і памераў, ад самых маленькіх да самых вялікіх. Асаблівую цікавасць выклікалі кнігі 3D, кнігі-панарамы, кнігі размалёўкі, а таксама кнігі з акенцамі. Напрыканцы мерапрыемства дзеці паўтарылі правілы паводзін у біблятэцы, дзякуючы пазнавальнаму мультфільму.

{gallery}stories/2022/20220122-charounisvet{/gallery} 

Прочитано 426 раз(а) Последнее изменение 20 Jan,2022
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.