Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!

11 Jun,2021
блог собакифонари охота
Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!

            Пад знакам святкавання Дня горада Наваполацка 8 чэрвеня цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” ладзіла чарговы песенна-лірычны канцэрт-марафон. Кіраўнік аб’яднання і аўтар праекта Галіна Сташкевіч адзначыла, што марафон стаў своесаблівай візіткай аб’яднання і шчырым, бязмежным і шматгадовым прызнаннем любімаму гораду і яго жыхарам. Яна звярнула ўвагу гледачоў на кніжную выставу, на якой былі прадстаўлены кнігі і фотаальбомы аб Наваполацку, сярод якіх і паэтычныя зборнікі “Крыніца натхнення – Наваполацк” і “Песня Дзвіны”. Узгадала яна і паэтаў, якія былі сярод першабудаўнікоў альбо ўнеслі асабістую лепту ў культурное жыццё Наваполацка. Старт марафону далі вершы Юрася Касцюка і Валерыя Старынскага, а таксама песня Венядзікта Грынёва ў выкананні Феніі Грынёвай. Адной прыгожай лірычнай песняй прагучалі літаратурна-музычныя творы, прысвечаныя Наваполацку, у выкананні Вячаслава Атрахімовіча, Міхаіла Зудзілава, Аляксандра Ігоніна, Валянціны і Сашанькі Пакрапіўных, Ларысы Сакарэнка, Вадзіма Саўрова, Галіны Сташкевіч, Андрэя Шнітко.

            Быў адведзены час і для Пушкінскай паэзіі ў гонар 222-й гадавіны з дня нараджэння сусветнавядомага рускага класіка. Па заканчэнню канцэрта-марафона жадаючыя адправіліся да памятнай скульптуры Аляксандру Пушкіну з паклонам яго вялікаму таленту.

            Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

 {gallery}stories/2021/20210611-marafon{/gallery}

Прочитано 509 раз(а) Последнее изменение 11 Jun,2021
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.