Лістаслоўе

30 Apr,2021
блог собакифонари охота
Лістаслоўе

“Лістаслоўе” – такую назву атрымала другая аўтарская кніга паэткі-барда, удзельніка літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” Іны Мароз (Саламаха), прэзентацыя якой адбылася 27 красавіка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага. Як і яе першая кніга “Перапляценні”, яна ўбачыла свет у мінскім кніжным выдавецтве “Колорград”. Кніга “Лістаслоўе” – своесаблівы маналог жанчыны праз прыгожую і шчырую лірыку паэткі. Аўтарам прадмовы і рэдактарам кнігі з’яўляецца наш зямляк, вядомы пісьменнік Навум Гальпяровіч. Аздоблена вокладка кнігі цудоўным малюнкам мастачкі Галіны Худніцкай.

 Канцэрт-прэзентацыю кнігі адкрывала кіраўнік аб’яднання “Крылы” Галіна Сташкевіч, якая пазнаёміла з асноўнымі творчымі дасягненнямі паэткі Іны Мароз, сярод якіх званне лаўрэата міжнароднага конкурсу “Наша Дзвіна – наш лёс” (Расія) і гран-пры міжнароднага конкурсу “Песні сунічных бароў” (Беларусь). Затым у аўтарскім выкананні Іны Мароз гучалі мілагучныя вершы і песні, якія складаюць кнігу “Лістаслоўе”.

 Кнігі з аўтографам аўтара ў якасці падарунка будуць прадстаўлены ў бібліятэках горада Наваполацка. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства глядзіце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

 {gallery}stories/2021/20210428-listasloue{/gallery}

Прочитано 423 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.