З любоўю да роднага слова

24 Feb,2020
блог собакифонари охота
З любоўю да роднага слова

21 лютага святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэка імя Я.Коласа адзначыла гэты дзень разам са сваімі чытачамі лінгвахвілінкай ”Роднай мовы пералівы“, дзе бібліятэкар расказала прысутным пра гісторыю гэтага дня, нагадала вядомых беларускіх класікаў, пазнаёміла з новымі імёнамі ў беларускай літаратуры і напрыканцы заклікала не забываць родную мову і чытаць па-беларуску.

Таксама на працягу ўсяго дня чытачы маглі паўдзельнічаць у гульні ў асацыяцыі ”З любоўю да роднага слова“. Так, у бібліятэцы паспрабавалі даведацца, што чытачы думаюць пра беларускую мову, літаратуру,  пісьменнікаў. Аказалася, усе ўдзельнікі лічаць беларускую мову роднай, прыгожай і мілагучнай, а з пісьменнікаў першымі ўспамінаюць Якуба Коласа і Янку Купалу. Некаторыя нават цытавалі любімыя вершы і пісалі свае любімыя словы на беларускай мове. 

{gallery}/stories/2020/20200224-z-lubouy-da-rodnaga-slova/{/gallery}

Прочитано 938 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.