У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 13 лістапада прайшоў канцэрт-памяць народнага калектыву «Крылы» да 80-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Блізнеца. Гэты канцэрт працягвае цыкл мерапрыемстваў «Яны назаўсёды з намі», прысвечаны слаўным паэтам-першабудаўнікам юбілейнага Нафтаграда, і адбыўся ў межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018» і Года малой радзімы.
Міхаіл Блізнец працаваў інжынерам-будаўніком БУМ №141 і быў удзельнікам літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы». Вядомы як паэт-песеннік, самадзейны кампазітар, спявак, музыкант.
Прыгожыя лірычныя і грамадзянска-патрыятычныя вершы паэта чыталі Фаіна Грынёва і Галіна Сташкевіч. Яго цудоўныя разнастайныя песні гучалі ў выкананні Сяргея Гоманава, Міхаіла Зудзілава, Людмілы Мяхедка, Алены Штукінай. Зала была запоўнена заварожваючымі гукамі гітары, мандаліны, фартэпіяна, у запісу спяваў і сам аўтар, праз песні вяртаючыся да сваіх слухачоў…
{gallery}/stories/2018/20181116-bliznec/{/gallery}