Споведзь душы Галіны Сташкевіч

28 Feb,2020
блог собакифонари охота
Споведзь душы Галіны Сташкевіч

Пад знакам Года малой радзімы і 75-годдзя Вялікай Перамогі 25 лютага ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбылася літаратурная сустрэча з пісьменніцай і кіраўніком літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” Галінай Сташкевіч.

Мерапрыемства было падрыхтавана з удзелам вучняў 11-х класаў дзяржаўнага ліцэя і іх настаўніка Валянціны Маліноўскай, якія чыталі ваенна-патрыятычныя творы аўтара. Пад акампанемент піяністкі-“крылаўца” Валянціны Пакрапіўнай гучалі лірыка-пейзажныя замалёўкі Галіны Сташкевіч. Але галоўную партыю трымала сама пісьменніца, прадстаўляючы творы самага рознага жанру: апавяданні, вершы, прытчы… Яе фотапозірк на прыроду ў якасці яркіх здымкаў, афарызмы і лірычныя мініяцюры ў мастацкім афармленні дэманстрырываліся на экране. 

Кожны твор Галіны Сташкевіч – шчырая і ўсеабдымная любоў да жыцця, прыроды і людзей, своесаблівая споведзь яе няўрымслівай і неабыякавай душы. 

Больш падрабязна пра сустрэчу з Галінай Сташкевіч чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

 {gallery}/stories/2020/20200228-galina-stashkevich/{/gallery}

Прочитано 891 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.