Калі гучыць гітара...Калі пяе душа...

30 Jan,2020
блог собакифонари охота
Калі гучыць гітара...Калі пяе душа...

Цэлую гадзіну 28 студзеня зала мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага была запоўнена прыгожымі аўтарскімі песнямі ўдзельнікаў літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы».

Кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч пазнаёміла з гісторыяй стварэння бардаўскай  песні, узгадала вядомыя імёны бардаў, расказала і пра развіццё аўтарскай песні ў літаратурна-музычным аб’яднанні «Крылы», а таксама прадставіла аўтараў-выканаўцаў канцэрта: Яўгенію Букоціну-Ісупаву, Ірыну Вашчанка, Фаіну Грынёву, Міхаіла Зудзілава, Ларысу Сакарэнка, Паўла Сляпцова. Гучалі цудоўныя лірычныя і грамадзянскія песні на самыя розныя хвалюючыя тэмы. Гучала гітара, спявала душа!

З цікаўнасцю гледачы звярнуліся і да выставы самабытнай мастачкі Тамары Масленік з Міёраў, работы якой упрыгожваюць залу мастацтваў. 

Больш падрабязна пра канцэрт бардаўскай песні чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

 {gallery}/stories/2020/20200130-guchit-gitara/{/gallery}

Прочитано 951 раз(а) Последнее изменение 31 Jan,2020
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.