Саламаха Іна Васільеўна (1)

Саламаха Іна Васільеўна (творчы псеўданім Іна Мароз)

Член грамадскага аб’яднання «Саюза пісьменнікаў Беларусі» з 2021 года.

Удзельнік народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы» дзяржаўнай установы культуры «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Наваполацка». 

Дата нараджэння: 8 мая 1970 года. 

Месца нараджэння: горад Наваполацк Віцебскай вобласці, Беларусь.

Па прафесіі: педагог, закончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава (факультэт беларускай філалогіі і гісторыі, спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура»).

Род працоўнай дзейнасці: займаецца літаратурнай і грамадскай дзейнасцю.

Род творчай дзейнасці: паэтэса, бард.

Жанр: верш, песня.

Мова твораў: беларуская.

 

Кароткая біяграфія:

Саламаха Іна Васільеўна нарадзілася 8 мая 1970 года ў горадзе Наваполацку Віцебскай вобласці ў сям'і Васіля Захаравіча і Раісы Яфімаўны Лейчанкаў, служачых Полацкага хімкамбіната.

У дзіцячыя гады жыла і выхоўвалася ў бабулі Ганны Піліпаўны (па лініі маці) у вёсцы Халімонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці і вучылася ў мясцовай Матырынскай сярэдняй школе. У 1985 годзе вярнулася з матуляй ў Наваполацк і працягвала навучанне ў сярэдняй школе № 7, якую скончыла ў 1988 годзе.

У 1998 годзе атрымала вышэйшую адукацыю, скончыўшы Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава (факультэт беларускай філалогіі і гісторыі).

Доўгі час жыла і працавала на Лепельшчыне. Пачынала працоўную дзейнасць выхавацелем у Матырынскім дзіцячым садзе. Затым працавала педагогам у Матырынскай сярэдняй школе.

У Баброўскай сярэдняй школе прайшла шлях ад старэйшай піянерскай важатай да кваліфікаванага настаўніка, займала пасаду намесніка дырэктара школы.

У 2007 годзе вярнулася ў родны горад Наваполацк. Працавала настаўнікам у гімназіі №2. З 2010 года была кіраўніком Народнага музея баявой славы сярэдняй школы №2.

З 2012 года пражывала з сямё’й у горадзе Полацку.

З 2013 у базавай школе №11 горада Полацка працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, узначальвала школьны этнаграфічны музей «Беларуская хатка», з’яўлялася кіраўніком метадычнага аб’яднання.

Творчы шлях Іны Мароз пачынаецца з 1995 года, калі з’явілася першая публікацыя вершаў на старонцы раённай газеты «Лепельскі край» у рубрыцы «На арбіце новыя імёны» з прадмовай галоўнага рэдактара Васіля Хаванскага.

З 1999 года – удзельнік народнага літаратурна-музычнага клуба «Выток» горада Лепеля, прымае актыўны ўдзел у мерапрыемствах калектыву. Публікуецца ў раённай газеце «Лепельскі край» ў рубрыцы літаратурнай гасцёўні «Пунсовыя зарніцы», у рэспубліканскім штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». У 2005 годзе адбыўся паэтычны дэбют у Віцебскім абласным літаратурным альманасе «Дзвіна». А ў 2009 годзе змешчана падборка вершаў у калектыўным зборніку прысвячэнняў Лепельшчыне «Прызнанне ў любові».

З 2009 года становіцца ўдзельнікам народнага літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» горада Наваполацка. Актыўна ўдзельнічае ў культурна-масавых мерапрыемствах, грамадскіх урачыстасцях і літаратурных конкурсах. Публікуцца ў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ, сярод якіх рэспубліканскія перыядычныя выданні – часопіс «Маладосць», газеты «Літаратура і мастацтва», «Знамя юности» і «Настаўніцкая газета», а таксама рэгіянальныя газеты «Полацкі веснік», «Новая газета», «Новополоцк сегодня». У 2015 годзе аўтарская песня «Вечная слава» Іны Мароз прадстаўлена ў калектыўным паэтычным зборніку «Семидесятая весна» (Новолукомль: НГБ Млын, Принт-Лайт). Друкавалася ў абласных літаратурных альманахах «Ратуша» (2016) і «Дзвіна» (2023), у калектыўным зборніку «Песня Дзвіны» (2018).

У 2017 годзе выйшаў першы аўтарскі зборнік вершаў і балад «Перапляценні» (Мінск, выдавецтва «Каларград»; рэдактар і аўтар прадмовы Г.С. Сташкевіч). А ў 2020 годзе – другі зборнік лірыкі «Лістаслоўе» (Мінск, выдавецтва «Каларград»; рэдактар і аўтар прадмовы Н.Я. Гальпяровіч).

Паэтэса Іна Мароз добра вядома і як бард. Яна стварае цудоўныя лірычныя і лірыка-патрыятычныя песні. Да некаторых вершаў паэтэсы напісана музыка Сяргеем Гоманавым, Міхаілам Зудзілавым, Ірынай Каралёвай, Аленай Штукінай і іншыя. Песні неаднаразова гучалі ў іх выкананні на творчых мерапрыемствах.

Амаль пятнаццаць гадоў упрыгожваюць канцэртныя пляцоўкі народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы» вершы і песні Іны Саламаха (Мароз), якая сваёй творчасцю абагачае дзейнасць калектыву. За гэты перыяд прайшлі шматлікія творчыя вечарыны, сустрэчы, канцэрты-юбілеі, прэзентацыі аўтарскіх кніг паэтэсыбарда.

З лістапада 2023 года пісьменніца Іна Васільеўна Саламаха (Мароз) займаецца літаратурнай і грамадскай дзейнасцю.

Пражывае ў горадзе Наваполацку.

 

Творчыя дасягненні і ўзнагароды:

1. 2004 год – грамата Лепельскага раённага аддзела культуры за актыўны ўдзел і прадастаўленне аўтарскіх матэрыялаў для творчай сустрэчы кампазітараў «Мелодыі чароўныя гукі».

2. 2008 год – дыплом пераможцы гарадскога конкурсу мастацкай самадзейнасці педагагічных калектываў, прысвечанага 50-годдзю горада Наваполацка, у намінацыі «Лепшы чытальнік» (за дэкламацыю аўтарскага верша «Сэрца маё – Беларусь»).

3. 2009 год – дыплом пераможцы гарадскога фестывалю «Песня застаецца з чалавекам» у намінацыі «Песня на беларускай мове» за выкананне аўтарскай песні «Ветэраны» у складзе вакальнай групы гімназіі №2 горада Наваполацка.

4. 2010 год – грамата ўдзельніка Наваполацкага гарадскога фестывалю «Песня застаецца з чалавекам», прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі, за выкананне аўтарскай песні «Вечная слава».

5. 2010 год – грамата Наваполацкай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у намінацыі «Лепшае выкананне патрыятычнай песні» за аўтарскую баладу «Васілёк».

6. 2010 год – грамата аддзела культуры Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта за перамогу ў літаратурным конкурсе «Ніхто не забыты, нішто не забыта» да 65-годдзя Вялікай Перамогі ў намінацыі «Лепшы верш».

7. 2011 год – дыплом лаўрэата міжнароднага фестывалю «Наша Дзвіна – наш лёс» у намінацыі «Паэзія» (Расія, Цвярская вобласць, горад Заходняя Дзвіна).

8. 2016 год – дыплом І ступені за перамогу ў конкурсе паэтычных твораў «Рыфма. by» у намінацыі «Мой родны кут, як ты мне мілы!..» (Полацк).

9. 2017 год – Гран-пры Віцебскага абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў» (Лёзна).

10. 2019 год – дыплом ІІІ ступені за перамогу ў конкурсе паэтычных твораў «Рыфма. by» у намінацыі «Мой родны кут, як ты мне мілы!..» (Полацк).

11. 2023 год – дыплом ІІІ ступені за перамогу ў міжнародным літаратурным конкурсе «Славянскі калейдаскоп» у намінацыі «Паэзія» (Мінск).

12. 2023 год – сертыфікат удзельніка ў конкурсе на суісканне літаратурнай прэміі імя Алеся Савіцкага (Полацк).

13. 2023 год – дыплом І ступені за перамогу ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу распрацовак літаратурнага матэрыялу для дзіцячага тэатра ў намінацыі «Драматургічны матэрыял для дзіцячага тэатра па матывах літаратурных твораў» (Полацк).

 

Аўтарскія кнігі:

1. Мароз, І. Перапляценні : вершы, балады / Іна Мароз. – Мінск : Колорград, 2017. – 120 с. : іл.

2. Мароз, І. Лістаслоўе : лірыка / Іна Мароз. – Мінск : Колорград, 2020. – 164 с. : іл.

 

Бібліяграфія

1. Радзько, Н. Бібліятэка імя У.Маякоўскага / Нэлі Радзько // Новополоцк сегодня.—2018.—12 января (№ 4).— С. 16. ББК 83.3(2Вит2Новополоцк)6+78.34(2Вит-2Новополоцк

2. Радзько, Н. Дзве наваполацкія пісьменніцы сталі членамі грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" / Нэлі Радзько // Новополоцк сегодня. — 2021. — 26 ноября (№94). — С. 16. ББК 82

3.Радзько, Н. Святло роднага слова / Нэлі Радзько // Новополоцк сегодня. – 2017. – 28 июля (№ 60). – С. 14. ББК 83.3(4Беи-2Новополоцк)6

4. Сташкевіч, Г. Педагог, паэтка, бард / Галіна Сташкевіч //Настаўніцкая газета. – 2019. – 19 снежня.

Free Joomla Lightbox Gallery