Сучасная літаратура Беларусі – з’ява надзвычай шматгранная і разнастайная па сваіх мастацкіх кірунках і набытках. Зараз на літаратурнай ніве працуюць пісьменнікі розных пакаленняў, рознага творчага вопыту – ад вядомых майстроў да літаратараў маладзейшага пакалення. У сучасных умовах перанасычанасці літаратурнага рынку менавіта літаратурна- мастацкія часопісы з’яўляюцца неабходнымі эталонамі добрага літаратурнага густу, арыенцірам для чытача.
Цэнтральная бібліятэка імя У. Маякоўскага прапануе вам, паважаныя чытачы, новы праект “Бібліяграфія ў стылі web”. Гэты праект дапаможа вам арыентавацца ў патоку сучаснай літаратуры, якая друкуецца на старонках літаратурных часопісаў і выбраць тое, што будзе цікавым для вас.
“Друкуецца ў Беларусі: прэс-агляд літаратурных часопісаў” прысвечаны першым нумарам часопісаў, правераных доўгім часам і якія чытае ўжо не адно пакаленне – гэта найстарэйшы часопіс Беларусі “Полымя” і ”Нёман”, які прадстаўляе рускамоўны сегмент беларускай літаратуры.
Бібліяграфія ў стылі web за 2021 год
Бібліяграфія ў стылі web за 2022 год
Вып.1. “Друкуецца ў Беларусі: прэс-агляд літаратурных часопісаў”