Название: Патрапілі ў казку
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 18 апреля. – С. 4.
Маладая пісьменніца, блогер, аўтар кніг для дзяцей у жанры фэнтэзі, лаўрэат Прэміі Цёткі 2016 года - Надзея Ясмінска на днях пабывала ў Наваполацку. Творчасць аўтаркі запатрабавана не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Тыраж яе апошняга твора налічваў больш за 3 тысячы асобнікаў. У Смаленску казкі Ясмінска чытаюць нават на беларускай мове. Яе прыгодніцкія аповяды з чароўнымі сюжэтамі распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу і сапраудныя цуды.
У наш горад беларуская літаратарка завітала з кнігай «Васкавы чараўнік, або Казка стукае ў дзверы». Гэта гісторыя пра 11-гадовую Лауру, якая на стары Новы год вырашыла паваражыць на воску. Фігурку дзядулі, якая атрымалася, дзяўчынка прыняла за чараўніка. 3 тых пор з ёй сталі здарацца неверагодныя прыгоды, мары пачалі збывацца. Але... Гульні, загадкі, віктарыны, ілюстрацыі на відэаэкране - у чароўны свет казкі Надзеі Ясмінска юныя новапалачане патрапілі ў бібліятэках С.Я.Маршака і А.С. Пушкіна. Займальны сюжэт, цікавыя героі, інтэрактыўная прэзентацыя «васкавога чараўніка» не пакінулі раўнадушнымі дзяцей. Напрыканцы сустрэчы юныя чытачы пажадалі пісьменніцы творчага натхнення і выказалі надзею на новыя сустрэчы.
«Галоўная мэта маёй творчасці - пасобіць культуры чытання сярод дзяцей. Мне вельмі важна, каб за вокладкай і ілюстрацыямі дзеці бачылі чароўны свет кнігі. Элементы гульні на прэзентацыі казкі робяць яе больш цікавай, мабільнай, сучаснай. У Наваполацку я ўпершыню. Ён разввіты, імклівы, шырокі. Хоць і малады, але стаіць на старажытнай зямлі, і гэта адчуваецца. У мяне ваш горад пакінуў толькі добрыя, светлыя ўражанні. 3 задавальненнем прыеду да вас яшчэ», - у размове з карэспандэнтам «НС» сказала Надзея Ясмінска.
Название: Адкрыты для сутворчасці
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 18 апреля. – С. 6.
Творчыя сустрэчы з буйнымі беларускімі літаратарамі ў культурнай сталіцы Беларуа 2018 года прадаўжаюцца. Напрыканцы сакавіка наш горад наведалі знакамітыя паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.
Аўтарскі арсенал Леаніда Васільевіча багаты і разнастайны па жанрах. У розныя гады скарбніцу беларускай літаратуры папоўніла больш за пятнаццаць яго выданняў. «Паэт з рысамі рыцара», - так называў беларускі класік Уладзімір Караткевіч літаратара са Століншчыны за яго лірычнае стаўленне да паэзіі, да ўсяго беларускага. На словы Леаніда Васільевіча напісана шмат знакамітых песень, адна з якіх «Полька беларуская» атрымала усенароднае прызнанне. Апошнім часам пісьменнік шмат працаваў у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Літвы. Знойдзеныя там, не даследаваныя дагэтуль факты з біяграфіі знакамітага беларускага паэта Максіма Танка ляглі ў аснову яго новай кнігі «...Натуральна, як лініі небасхілу». Унікальны даследчы твор аўтар прэзентаваў на сустрэчы ў бібліятэцы імя У.Маякоўскага. «Мне пашанцавала знайсці матэрыялы 1932-1933 гадоў. Гэта былі няпростыя часы для маладога Максіма Танка...» - гаворыць Леанід Дранько-Майсюк.
Сваёй творчасцю з прысутнымі падзяліўся і паэт-бард, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса для моладзі «Верасень» Эдуард Акулін. Чароўныя вершы і музыка паэта літаральна зачаравалі аўдыторыю.
«У Наваполацку жывуць сапраўдныя аматары беларускай літаратуры. Яны дасведчаныя, шляхетныя. Перад такімі людзьмі выступаць адно задавальненне. Нам было б вельмі прыемна пасупрацоўнічаць з вашымі маладымі аўтарамі. Прынамсі, адна з задач нашых сустрэч - прапанаваць пачынаючым паэтам сутворчасць. Мы запрашаем школьнікаў, студэнтаў дасылаць нам свае вершы, нарысы для размяшчэння ў часопісе «Верасень». У кожным нумары выходзіць да дзесяці новых імёнаў», - у размове з карэспандэнтам «НС» адзначылі паэты.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 13 апреля. – С. 16.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
У межах пректа «Чытай са мной па-беларуску» маладыя супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы зноў завіталі ў дзіцячую паліклініку. Сустрэча была прысвечана Вялікадню. Бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх наведвальнікаў са святочнай традыцыяй размалёўкі яек, прапанавалі ўласнаручна зрабіць велікодную паштоўку і размаляваць яе на свой густ. Такую магчымасць хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем скарысталі.
Бібліятэка імя К.Сіманава
Ва ўстанове з’явілася новая форма правядзення мерапрыемстваў – квэст-рум пад назвай «Закінутыя ў Book-лабірынце». Гэта ўнікальная прастора для творчых сустрэч, літаратурных вечарын і, вядома, квэстаў.
Першымі наведвальнікамі квэст-рума сталі навучэнцы наваполацкага політэхнічнага каледжа. Каб выбрацца з казачнага лабірынта, ім давялося прайсці шэраг выпрабаванняў, праявіць інтэлектуальныя здольнасці і нават пераўвасобіцца ў казачных герояў.
Название: Сустракаем Вялікдзень
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 30 марта. – С. 16.
Першага красавіка наваполацкія вернікі каталіцкай канфесіі сустракаюць
Вялікдзень. Напярэдадні светлай урачыстасці чытальную залу бібліятэкі імя С. Маршака ўпрыгожыла тэматычная выстава. Сярод святочнай атрыбутыкі прадстаўлены літаратурныя творы, рэлігійныя выданні, якія ў простай манеры распавядаюць пра сутнасць і важнасць старажытнага хрысціянскага свята Уваскрасення Ісуса Хрыста. Як расказала загадчык бібліятэкі Таццяна Хватынец, кнігі ўстанове перадала парафіянка касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста г.Наваполацка. Выстава карыстаецца попытам сярод юных чытачоў і іх бацькоў.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 30 марта. – С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Не зважаючы на надвор’е, якое па-ранейшаму марнуе нас сцюдзёнымі вятрамі, у выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа пануе вясновы настрой. Габелен, бацік і аўтарская лялька – суквецце колераў, відаў і стыляў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўвабрала ў сябе выстава навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага «Вясна ў культурнай сталіцы».
Сваю работу экспазіцыя працягне да 5 красавіка.
Название: З павагай да роднага краю
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 7 марта. – С. 17.
У межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца 2018» наш горад наведаў вядомы беларускі паэт, празаік, крытык, літаратуразнаўца, перакладчык і публіцыст, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Рэспублікі Беларусь 2017 года і міжнароднай прэміі імя Віталія Біянкі 2018 года, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.
У дзіцячых бібліятэках імя А.С.Пушкіна і імя С.Я.Маршака знакамітага паэта чакала сустрэча з наваполацкімі школьнікмі. Юнаму чытачу адрасавана 57 кніг Міхася Паўлавіча. У яго творчым арсенале смяшынкі, калыханкі, казкі, вершы, скарагаворкі, больш за тры сотні загадак. Юныя новапалачане адгадалі ўсе, нават самыя складаныя з іх, чым па-сапраўднаму здзівлі госця.
Як адзначаюць літаратуразнаўцы, Міхасю Пазнякову належыць рэкордная сярод беларускіх пісьменнікаў колькасць твораў, прысвечаных роднаму краю. Шастаццатага лютага гэтага года ў выдавецтве «Народная асвета» выйшаў новы зборнік аўтара. У яго ўвайшло каля 150 вершаў, прасякнутых любоўю да малой радзімы – вёсцы Заброддзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Тут і сёння літаратар чэрпае сілы і натхненне, сюды кожны год вяртае яго сыноўская любоў. На сустрэчы ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага новапалачане адны з першых пазнаёміліся з новай кнігай, якая так і называецца «Заброддзе». Паэт чытаў свае вершы, расказваў пра сябе, пра бацькоў, традыцыі вясковага люду. «Я нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і шчырых працаўнікоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Мы жылі ў невялічкай па сённяшніх прадстаўленнях хаце, але ўсім хапала месца, панавала любоў і спагада адзін да аднаго. Бацька быў старшынёй калгаса. Калі пачынаўся збор ураджаю, маці заўсёды даставаўся самы большы надзел. Мы ўсе дапамагалі. Бацька лічыў, што ягоная жонка павінна быць прыкладам для іншых. Я ўсё сваё жыццё слаўлю наш мудры, талерантны народ, нашу гордую, працавітую, мірную Беларусь. У гэтым – мой сынавы абавязак, маё шчасце, мая творчая пазіцыя», - падчас сустрэчы распавёў аўтар.
У паэзіі Міхася Пазнякова шмат прыгожых, светлых, трапяткіх і чулых слоў пра прыроду, жытнёвае поле, бацькоўскую хату, каханне і чалавечыя ўзаемаадносіны. З пранікнёнасцю і цеплынёй вершы паэта чытала заслужаная артыстка Мінскага тэатра паэзіі, лаўрэат міжнародных фестываляў Вольга Бушынская. Сапраўднай украсай вечара сталі душэўныя песні на словы паэта ў выкананні кампазітара і спявачкі, выкладчыка мастацкіх дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Таццяны Жылінскай.
Напрыканцы імпрэзы старшыня Мінскага гарадского аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адказаў на пытанні чытачоў, выказаў падзяку Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Наваполацка за арганізацыю вечара.
Название: РRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 2 марта. – С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
У бібліятэцы імя Я.Коласа прайшоў масленічны тыдзень, напрыканцы якога ўсіх чытачоў чакаў сюрпрыз. Бібліятэкары правялі святочную акцыю «Запрашаем на бліны!» з выставай-дэгустацыяй традыцыйных страў. А якое свята без весялосці! Пад бадзёрую музыку чытачы адгадвалі загадкі-забавы, прынялі ўдзел у віктарыне, варажбе на блінах.
Название: РRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 16 февр. – С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
У межах праекта «Літаратурныя сустрэчы ў культурнай сталіцы» у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбылася творчая сустрэча з віцебскімі паэтамі, арганізатарамі фестывалю-свята аўтарскай песні «Віцебскі лістапад», міжнароднага літаратурнага форуму «Славянская ліра», фэсту вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» Аленай Крыклівец і Алегам Сяшко. Аматары паэзіі пачулі выдатныя вершы самай разнастайнай тэматыкі – ад філасофскіх разважанняў да прысвячэння родным сэрцу мясцінам.
Название: Оранжевое настроение
Автор: Ободова Анна
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 13 февр. – С. 6.
В Новополоцке заработал библиотерапевтический клуб «Оранжевое настроение». Это совместный проект библиотеки-филиала №2 им. К.Симонова и отделения дневного пребывания для инвалидов территориального центра.
В названии клуба неслучайно присутствует слово «оранжевый». Данный цвет символизирует энергию, радость, теплоту, смелость. Кроме того, оранжевый считается цветом исцеления, обладающим чудодейственными свойствами. Татьяна Петраго и Татьяна Вашкевич надеются, что у них получится совершить маленькое чудо для «особенных» людей.
Специалисты двух учреждений активно сотрудничают уже несколько лет. Но до сих пор тематические встречи и мероприятия носили эпизодический характер. В нынешнем году руководитель библиотеки Татьяна Петраго и заведующая отделением Татьяна Вашкевич решили запустить постоянный проект, где бы люди с инвалидностью могли творчески раскрыться, развить свои таланты и продемонстрировать их горожанам. А главное, чтобы «особенные» новополочане легче и быстрее адаптировались в обществе, почувствовали себя равными. Помогать в реализации задуманного вызвались школьники-волонтеры СШ №1. Вот так и появился клуб «Оранжевое настроение». Его презентация состоялась 25 января. Перед собравшимися выступили Татьяна Петраго и Татьяна Вашкевич, а также директор ЦБС г. Новополоцка Мария Караваева, которая пожелала новоиспеченному проекту удачи и преподнесла подарок, необходимый для его успешной работы, - компьютер. За культурно-развлекательную программу в этот вечер отвечали представители отделения дневного пребывания для инвалидов НТЦСОН - руководитель кружка Иван Деренговский и подопечный Александр Шнитко, а также клоун-аниматор.
«Уже на протяжении многих лет библиотека им. К.Симонова для людей с ограниченными возможностями - «аптека для души», исцеляющая посредством книг, общения, дающая новые стимулы. Это место, где такие горожане чувствуют себя нужными, где им дают возможность поделиться своими знаниями, опытом. Библиотекари не на словах, а на деле подают руку помощи «особым» читателям, способствуют их информационной, социальной и психологической реабилитации», - отметила Татьяна Петраго. С появлением клуба «Оранжевое настроение» к «лечению» книгой прибавятся и другие всевозможные формы терапии. Планируется, что ежемесячно в библиотеке будут проходить выставки работ «особенных» людей, вечера танцев. Кроме того, подопечные отделения дневного пребывания для инвалидов станут участниками проекта «Ты можешь всё» и получат психологическую, правовую консультацию, узнают о секретах предпринимательства, пройдут серию творческих мастер-классов.
Название: РRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2018. – 9 февр. – С. 16.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
У ЦБС г. Наваполацка адбылося пасяджанне метадычнага савета, на якім былі падведзены вынікі ўнутрысістэмнага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства.
Лепшым сцэнарыям 2017 года для дарослых прызнана распрацоўка прэзентацыі кнігі «Яркі след на зямлі і вадзе» галоўнага бібліятэкара аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага Ірыны Рыхлёнак. Для дзяцей – інтэрактыўная гульня для 5-7 класаў «Аб правах гуляючы» Таццяны Шацкай, бібліятэкаря з бібліятэкі імя У.Караткевіча.
Падзеяй мінулага года стаў вечар па старонках кніг Джоан Роўлінг «Гары Потэр» – «Свет чароўных навук», удзел у якім прынялі ўсе бібліятэкі горада.