Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 19 апр. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
«Зноў гучыць струна і на душы вясна…» Пад такой назвай у бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшоў святочны вечар, прысвечаны 17-годдзю заснавання літаратурна-музычнага клуба «Крылы». Народны калектыў пад кіраўніцтвам наваполацкай пісьменніцы Галіны Сташкевіч даў пуцёўку у жыццё дзясяткам таленавітых паэтаў, празаікаў, бардаў, выканаўцаў эстрадных песень і мастакоў.
Сёння ў калектыве 35 чалавек. Сярод іх ёсць члены Саюза пісьменнікаў Беларусі. Самаму малодшаму ўдзельніку клуба Грыгорыю Бердашкевічу 20 гадоў, а ветэранам з’яўляецца 94-гадовая Ніна Дзянісава. За гады сваёй дзейнасці «Крылы» абраслі вялікай колькасцю прыхільнікаў і не раз станавіліся пераможцамі абласных і рэспубліканскіх конкурсаў. На творчым рахунку літаратурна-музычнага аб’яднання каля 50 зборнікаў. Павіншаваць «крылаўцаў» у гэты дзень прыйшлі навучэнцы гімназіі №1, калегі і сябры, а таксама прыхільнікі іх творчасці. На вечары гучалі празаічныя, паэтычныя і музычныя творы, напоўненыя вялікай любоўю да жыцця, творчасці і слова.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 29 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
З нагоды Сусветнага дня паэзіі народнае літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылы» пад кіраўніцтвам Галіны Сташкевіч парадавала прыхільнікаў мастацкага слова вечарынай-канцэртам «Паэзіі нязгаснае святло». З імправізаванай «Трыбуны паэта» творы дэкламавалі наваполацкія аўтары Мікалай Балдоўскі, Наталля Арцёменка, Маргарыта Змітровіч, Галіна Сташкевіч, Андрэй Шнітко. У выкананні Сяргея Гоманава, Фаіны Грыневай і Алены Штукінай прагучалі прыгожыя лірычныя песні. З вершамі беларускіх аўтараў выступілі госці вечара – ліцэісты Ксенія Гвоздзева, Кацярына Заблоцкая і Сяргей Зубаў.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 22 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Да канца сакавіка ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа працуе персанальная выстава навучэнкі 3-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Алесі Рыкцер. Алеся з сям’і наваполацкіх спартсменаў-вадналыжнікаў. Яе родны дзядзька Юрый Рыкцер заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Алеся таксама займалася воднымі лыжамі, але для сябе выбрала мастацтва. І не памылілася. Яе педагог Ірына Башун характарызуе дзяўчыну як адну з самых таленавітых навучэнцаў.
На экспазіцыі пад назвай «Вясновае абуджэнне» прадстаўлена 13 работ юнай мастачкі ў змешанай тэхніцы (гуаш, пастэль, каляровыя алоўкі). Яе кампазіцыі адрозніваюцца празрыстасцю, лёгкасцю і адначасова чысцінёй і інтэнсіўнасцю колеру.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 15 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Караткевіча
«Мой родны кут, як ты мне мілы..» Вершаваныя радкі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа ляглі ў аснову персанальнай выставы навучэнца ізастудыі «Хамелеон» Палаца дзяцей і моладзі Аляксандра Путро, якая адкрылася ў бібліятэцы імя У.Караткевіча.
У ізастудыі пад кіраўніцтвам Таццяны Асташкевіч Саша займаецца другі год запар. У мінулым годзе стаў пераможцам абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Калядная зорка – 2018». З верасня мінулага года юны мастак дадаткова займаецца ў ізастудыі «Эцюд» дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф. Хруцкага.
На выставе, прысвечанай Году малой радзімы, прадстаўлена 16 работ. Тэматыка розная – ад краявідаў Беларусі да касманаўтыкі.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 9 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя А.С.Пушкіна
Наваполацкая паэтка, член Інтэрнацыяльнага Саюза пісьменнікаў і народнага калектыву «Літаратурны каўчэг» Кацярына Марчанка прэзентавала новы зборнік вершаў «Голас душы». Кніга пабачыла свет у студзені 2019-га. У ёй аўтарка распавядае пра любоў к родным мясцінам, пра дзяцінства, перажыванні, якія прыйшлося пераадолець на жыццёвым шляху. Старонкі кнігі дыхаюць дабрынёй, цеплынёй і аптымізмам. Як кажа сама Кацярына Марчанка: «Кожны верш – часцінка маёй душы і сэрца».
На літаратурным вечары ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна пісьменніца падзялілася сваімі думкамі, пачуццямі і перажываннямі, расказала пра першыя крокі ў паэзіі, дэкламавала аўтарскія вершы. Павіншаваць паэтку з выхадам новай кнігі прыйшлі не толькі сябры і сваякі, але і былыя калегі. Шмат цёплых слоў у гэты вечар Кацярыне Іванаўне прысвяціў намеснік галоўнага ўрача Наваполацкай гарбальніцы Ігар Мужычэнка.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 22 февр. - С. 16.
Бібліятэка імя К.Сіманава
Вывучэнне роднай мовы ў працэссе гульні. У межах Года малой радзімы ў бібліятэцы прайшоў маўленчы цюнінг «Я беларускаму малюся слову». Гасцямі мерапрыемства сталі наведвальнікі клуба для людзей з асаблівасцямі развіцця «Аранжавы настрой» Наваполацкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага забеспячэння. Спецыяльна для гасцей бібліятэкары падрыхтавалі беларускія народныя гульні і цікавыя загадкі.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 8 февр. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
Прыняты ў Вашынгтоне 15 красавіка 1935 года Пакт Рэрыха стаў першым міжнародным дагаворам аб ахове мастацкіх, навуковых устаноў і гістарычных помнікаў. Подпіс пад дакументам паставілі прадстаўнікі 21 краіны. У 1948 годзе да яго далучылася Індыя.
3 нагоды 80-годдзя гэтай адметнай падзеі Міжнародны цэнтр Рэрыхаў арганізаваў экспазіцыйны праект, куды увайшлі копіі архіўных дакументаў і рэдкіх фотаздымкаў, якія датычацца дзейнасці ўстановы, а таксама рэпрадукцыі карцін знакамітага рускага мастака Мікалая Рэрыха і літаратура пра яго. Выстава паспяхова прайшла ў многіх гарадах Расіі, пабывала ў Францыі, Аргенціне, Швейцарыі, Уругвае, Германіі, Чылі, Казахстане, Кыргызстане, Нідэрландах, Індыі. А на мінулым тыдні пачала сваю работу ў наваполацкай бібліятэцы імя Я.Коласа.
На ўрачыстае адкрыццё міжнароднага выставачнага праекта прыехалі супрацоўнікі аддзялення грамадскай арганізацыі «Міжнародны цэнтр Рэрыхаў» у Рэспубліцыы Беларусь - Ірына Альсевіч і магістр культуралогіі Таццяна Захарава. Пад музычнае суправаджэнне выхаванцаў наваполацкай дзіцячай школы мастацтваў №1 Аляксандры Манько і Ганны Уласенка прайшла пазнавальная экскурсія, прысвечаная жыццю і творчасці Мікалая Рэрыха. Са словамі падзякі і памятным падарункам ад прымаючага боку выступіла намеснік дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля Голубева.
Бібліятэка імя Я.Коласа
У межах Года малой радзімы бібліятэка імя Я.Коласа прымае ў сваіх сценах выставу «Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу», прысвечаную творам беларускага паэта і публіцыста, вядомага журналіста, ганаровага грамадзяніна Полацка і Наваполацка Навума Гальпяровіча. Яе аўтары - юныя мастакі студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка» Палаца дзяцей і моладзі (кіраўнік Таццяна Антановіч). У дзіцячых малюнках знайшлі свае ўвасабленне лірычныя вобразы з вершаў Навума Якаўлевіча, краявіды і гістарычныя помнікі Полаччыны.
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 1 февр. - С. 16.
Бібліятэка імя А.С.Пушкіна
27 студзеня споўнілася 75 гадоў з дня поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады. 3 нагоды гэтай памятнай даты ў бібліятэцы прайшоў урок мужнасці «Непакораны Ленінград». Падчас мерапрыемства спецыялісты ўстановы Таццяна Варанец і Марына Багушонак пазнаёмілі навучэнцау 6 «Б» класа СШ №2 з гаротнымі і ў той жа час гераічнымі старонкамі Вялікай Айчыннай вайны. Вучні ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, праслухалі пранікнёна-ўзрушаныя вершы Вольгі Бергольц. У выкананні Марыны Багушонак прагучала песня з рэпертуару Тамары Гварцытэлі «Дзеці вайны».
Название: PRO-культура
Автор: Радзько Нэлі
Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 25 янв. - С. 16.
Бібліятэка імя А.С.Пушкіна
Як перастаць баяцца павукоў і прывідаў? Як высветліць, сапраўдны твой сябар ці не? Адказы на гэтыя пытанні ведае кракадзіл, які жыве пад ложкам у дзяўчынкі Соні. У «тэме» і яго стваральнік – малады і крэатыўны беларускі аўтар Павел Гушынец. На днях сталічны пісьменнік пабываў у Наваполацку з прэзентацыяй сваёй дэбютнай дзіцячай кнігі «Дзяўчынка і кракадзіл». Юныя госці сустрэчы, якая прайшла ў бібліятэцы імя А.С.Пушкіна, пазнаёміліся з галоўнай гераіняй твора Соняй і яе казачным сябрам.
Дарэчы, Павел Гушынец нарадзіўся ў Наваполацку, вучыўся ў гімназіі №2. Ён унук вядомага першабудаўніка Нафтаграда Паўла Куксёнка. Па прафесіі малады пісьменнік урач-эпідэміёлаг. За гады працы сабраў і запісаў шмат расказаў з практыкі дактароў, у тым ліку ваенных. Яго зборнікі «Гады ў белым халаце», «Думкі з-пад фуражкі», «Сцямім на траіх, або Патрабуецца пажарны» карыстаюцца папулярнасцю ў дарослага чытача. А вось для дзяцей пісьменнік стаў пісаць у мінулым годзе.
Название: Литературный вечер
Автор: Радько Нелли
Издание: Новополоцк сегодня. – 2018. – 11 янв. - С. 13.
Двенадцать дней, следующих за Рождеством, называют Святыми или святками. В эти дни принято проводить время с пользой для души.
Традициям следует народное литературно-музыкальное объединение «Крылья». Новый, 2019 год участники клуба открыли праздничным концертом-серпантином «В сиянии Рождественской звезды».
На протяжении мероприятия звучали стихи и проза духовного содержания, песни и лирические зарисовки новогодней тематики. Ведущей выступила руководитель «Крыльев» Галина Сташкевич.
Открыли вечер авторские рождественские произведения Михаила Зудилова в прекрасном исполнении самого автора. Присутствующих впечатлила мастерская декламация Анны Алескеровой, Андрея Палея. С собственными произведениями зрителей также познакомили Игорь Давыденко, Сергей Гоманов, Елена Штукина, Людмила Мехедко, Галина Сташкевич. Среди выступающих были и начинающие авторы. Новогодние стихи и песни исполнила молодая поэтесса, новая участница литературно-музыкального объединения «Крылья» Маргарита Змитрович. Всех участников праздничной программы очаровало возвышенное выступление юных учащихся гимназии №1. Музыкальный подарок всем присутствующим преподнес юный пианист, учащийся детской школы искусств №1, победитель множества музыкальных конкурсов Дарий Абрамович.
Вечер прошел в теплой атмосфере доброты, искренности, семейного тепла.
В конце декабря 2018 года руководитель объединения «Крылья» Галина Сташкевич была удостоена Почетной грамоты Союза писателей Беларуси «За многолетнюю творческую деятельность, самоотверженное служение книге, популяризацию творчества белорусских писателей».