ru Russian be Belarusian

PRO-культура

10 Март,2020

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 6 марта. - С. 16.

 

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбылася літаратурная вечарына пісьменніцы, кіраўніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” Галіны Сташкевіч. Актыўны ўдзел у ёй прынялі вучні гарадского ліцэя.

“Мы грунтоўна падрыхтаваліся да сустрэчы, - расказвае настаўніца беларускай мовы і літаратуры ліцэя Валянціна Маліноўская. – Вывучылі некалькі твораў пісьменніцы. Марыя Кур’яновіч і Ульяна Пяленак прачыталі апавяданне “Смерць велікана”. Дзякуючы замалёўцы Галіны Сяргееўны пад назвай “Сустрэчы з Полацкам” адбылася вандроўка па старажытнаму гораду, якую выдатна “правялі” Ілля Кежа, Леў Тарасаў, Руслан Чавярыкін, Аляксандр Шарлай. Вечарына стала цудоўным падарункам усім прысутным да Года малой радзімы. Трэба больш арганізоўваць такія сумесныя літаратурныя сустрэчы з аўтарамі, каб з вуснаў дзяцей часцей гучала жывое слова нашых пісьменнікаў.”

 

Название: Дзень роднай мовы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 21 февр. - С. 16.

 

Сёння ў свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання, садзейнічання прызнанню і выкарыстанню ў 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень аб’ектам увагі снановіцца – беларуская. Эксперты лічыць, што сёння яна праяўляе даволі высокую ступень жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя сучасныя сферы ўжытку, напрыклад, у інтэрнэт-прастору, і гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць Але не адмаўляюць даследчыкі і тое, што існуе відавочная праблема з шырокім выкарыстаннем беларускай мовы ў паўсядзённасці. Для большасці грамадзян нашай краіны яна не з’яўляецца пастаянным сродкам зносін, а ў выніку звужаецца неабходнае для яе развіцця асяроддзе.

Даўней беларуская мова была адной з самых культурных усходне-славянскіх моў. У Вялікім Княстве Літоўскім на ёй пісаліся законы, вяліся суды, адбываліся соймы.

З усіх славянскіх моў адны толькі чэхі займелі надрукаваную Біблію на сваёй мове. Яна з’явілася ў 1488 годзе. А ў 1517 –м у Празе доктар лекарскіх навук Францыск Скарына з Полацка выдаў Біблію па-беларуску – першую друкаваную усходнеславянскую кнігу.

Напярэдадні Дня роднай мовы ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна прайшла тэматычная сустрэча для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра “Села кошка на парожку”. Гучалі беларускія песні, казкі, загадкі. Дзеці з задавальненнем дэкламавалі вершы на беларускай мове, спявалі “Купалінку”, гулялі ў народныя забавы.

 

Название: РRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 14 февр. - С. 16.

 

Выставы

Яе карціны ўражваюць сваёй прыгажосцю і карыстаюцца папулярнасцю. За 8 гадоў яна напісала больш за 400 палоцен, не  маючы ніякай мастацкай адукацыі. Да 25 лютага ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага працуе выстава самадзейнай мастачкі, переможцы рэспубліканскага конкурсу талентаў  “Новыя імёны Беларусі-2016”, маці траіх дзяцей Тамары Масленік.

Тамара васемнаццаць год працавала спецыялістам у кіраўніцтве сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання ў Міёрах. І толькі ва ўзросце 38 год адкрыла ў сябе талент жывапісца. Штуршком к заняткам творчасцю стаў падораны набор алейных фарбаў, мастацкія пэндэлі і палатно. Асновы жывапісу жанчына вывучала па спецыялізаванай літаратуры. Акрамя таго, яе старэйшая дачка Лада ў той перыяд займалася ў мастацкай школе і падказвала маці асновы кампазіцыі. Пачынала самадзейная мастачка з пейзажаў, зараз піша нацюрморты, партрэты. Асноўны стыль – рэалізм. У кожнай рабоце Тамара Масленік пакідае частку сваёй душы, эмоцыі і настрой, таму яны атрымліваюцца такімі насычанамі. Штогод праходзяць выставы ў родным горадзе Міёры.

Название: РRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2020. – 7 февр. - С. 16.

 

Выставы

Топ-30 найбольш папулярных сярод новапалачан кніг вызначылі ў бібліятэцы імя Я.Коласа.

Рэйтынг саставілі па выніках 2019 года і ўмойна падзялілі на 4 блока. Сярод самых запатрабаваных раманаў творы беларускага аўтара Н.Батраковай “Імгненне ў бясконцасць” і англійскай раманісткі Дж.Мойес “Усё тая ж я”, “Срэбраная бухта”. Аматары дэтэктываў аддаюць перавагу “Мёртвым душам” яшчэ адной англічанкі – А.Марсэнс і “Горкаму квэсту” расіянкі А. Марынінай. Лепшымі сярод класікаў сталі кнігі “Алхімік” знакамітага бразільскага празаіка П.Коэльо і брытанца Дж.Оруэла “1984”. З фантастычных раманаў найбольш захопліваюць новапалачан кнігі расійскіх аўтараў – Р.Злотнікава “Арвендэйл” і А.Ліваднага “Забаронены кантакт”.

“Рэйтынг самых папулярных кніг сярод новапалачан мы праводзім штогод. Па яго выніках афармляем выставу, якая карастаецца вялікім попытам. Кожны дзень дапаўняем нашу міні-экспазіцыю. Людзі цікавіцца: “А што ж гэта я такую кнігу яшчэ не чытаў”… - у размове з карэспандэнтам “НС” адзначае загадчыца бібліятэкі імя Я. Коласа Таццяна Конышева.

Название: Телемост с Павловском

Автор: Радько Нелли

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 24 дек. - С. 8.

 

В центральной библиотеке им. В.Маяковского состоялась онлайн-встреча сотрудников филиалов новополоцких библиотек с коллегами из российского города-побратима Павловска Пушкинского района.

С визитами дружбы российские делегагации из этого города не единожды приезжали к нам. В рамках республиканской акции “Новополоцк - культурная столица 2018” в минувшем году побывала заведующая библиотекой-филиалом №1 г.Павловска СПГБУ “Территориальная централизованная библиотечная система Пушкинского района” Валентина Меньшикова.

В нынешнем году посредством связи Skype коллеги встретились и обсудили особенности реализации профессиональной и творческой библиотечной деятельности двух государств. Говорили о перспективах сотрудничества. Особое внимание уделили развитию работы с людьми с ограниченными возможностями.

- Новополоцкие библиотеки не первый год активно взаимодействуют с территориальным центром социального обслуживания населения. Мы приглашаем их посетителей на творческие и тематические встречи, проводим образовательные курсы. А с прошлого года в библиотеке имени К. Симонова свою деятельность начал библиотерапевтический клуб для людей с нарушением психофизического развития “Оранжевое настроение”. В большинстве своем он ориентирован на социализацию горожан с ограничениями. Вместе с библиотекарями они ставят целые спектакли, развивают мелкую моторику рук на занятиях по декоративно-прикладному творчеству. Заинтересовал российских коллег и наш обширный опыт в области интеллектуального развития городской молодежи – проведение либ-квизов, велоквестов, библиокафе. Онлайн-встреча получилась продуктивной, - в беседе с корреспондентом “НС” рассказала заведующая отделом библиотечного маркетинга центральной библиотеки им. В.Маяковского Елена Сильваненко

 

Название: Где находится город  Мышкинъ?

Автор: Радько Нелли

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 24 дек. - С. 8.

 

Согласно восточному календарю, следующий год пройдёт под покровительством Белой Крысы. Этот зверек знатный семьянин, поэтому сотрудники централизованной библиотечной системы Новополоцка предложили горожанам встретить его большой компанией. Веселая праздничная программа “Новогодняя феерия” прошла в центральной библиотеке им. В.Маяковского. Темой нынешнего года стал “Зимний экспресс”.

По учреждению раскинулись оригинальные фотозоны и импровизированные станции с интерактивными конкурсами. Прямо в холле “маяковски” вырос целый город Мышкинъ, а в первом читальном зале работали казино “Мышь-Вегас” и “Новогодняя мастерская”. Веселые мышата и снеговики учили детей мастерить, собирать пазлы, разгадывать увлекательные ребусы, играть в шарады, домино и приоткрывали тайны будущего года. Окунуться в мир ярких эмоций и незабываемых впечатлений юным новополочанам и их родителям помогали специалисты всех филиалов ЦБС города.

В нынешнем году значительно расширилось количество ремесленников. На “Аллее мастеров” можно было приобрести подарки на любой вкус: от сувенирных игрушек, керамических панно, календарей и изящных открыток до художественных картин маслом. Очереди из желающих выстраивались на аквагрим от учащихся Полоцкого государственного торгово-технологического колледжа. Любителей исполнить хит ждали на караоке-станции “Мимо НОТ”. С наступающим Новым годом и Рождеством детвору пришли поздравить главные сказочные герои – Дед Мороз и Снегурочка. Мальчишки и девчонки с радостью демонстрировали Дедушке свои таланты, который щедро одаривал их сладкими подарками.

Традиция отмечать Новый год в библиотеке зародилась в 2016 году и с тех пор стала ежегодной.

 

Название: Рэспубліканская ўзнагарода

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 6 дек. - С. 16.

 

Супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага г.Наваполацка пабывалі на V Беларускіх калядных чытаннях «Вялікая Перамога – спадчына і нашчадкі». Удзел у маштабным форуме прынялі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, афіцыяльныя паслы Расіі, Казахстана, Арменіі. У рамках мерапрыемства прайшло ўзнагароджванне фіналістаў V Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання», дзе новапалачане заваявалі трэцяе места. Як адзначыла дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сітсэмы г.Наваполацка Марыя Караваева, у секцыі «Духоўная асвета праз дзейнасць бібліятэк» удзельнічала больш за 50 «скарбніц кніг» краіны. «Вельмі ганарова прадстаўляць Наваполацк на такім маштабным форуме. У наступным годзе спаўняецца 20 год, як архіепіскап Феадосій благаславіў нашу ўстанову на працу па стварэнні фонда праваслаўнай літаратуры. Была распрацавана праграма «Ад традыцый да духоўнай асветы», у межах якой штогод праводзяцца Дзень праваслаўнай кнігі, канцэрты на Вялікія праваслаўныя святы для юных чытачоў, вядзецца актыўная работа ў рэчышчы выдавецкай і выставачнай дзейнасці», - гаворыць Марыя Караваева.

 

PRO-культура

03 Дек,2019

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 29 ноября. - С. 16.

 

Канцэрты

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшоў юбілейны вечар выдатнага наваполацкага паэта-песенніка, удзельніцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», лаўрэата абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў - 2019» у намінацыі «Лепшы кампазітар» Алены Штукінай – «Музыка жыцця». У шчырым выкананні таленавітай спявачкі прагучалі яе аўтарскія творы, а таксама песні на вершы вядомых беларускіх і рускіх пісьменнікаў, паэтаў-«крылаўцаў». «Музыка для меня – гэта творчая рэфлексія, спосаб размовы са слухачамі. На сваім юбілейным вечары я выканала вершы, якія калісьці кранулі маю душу, і яна заспявала. Бо, як казаў адзін са святых старцаў: «Музыка – гэта і ёсць Бог», - у размове з карэспандэнтам «НС» адзначыла Алена Штукіна.

 

PRO-культура

18 Нояб,2019

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 15 ноября. - С. 16.

 

Сустрэчы

У межах Года малой радзімы ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбыўся творчы вечар выдатнага наваполацкага літаратара Галіны Сташкевіч «Прызнанне».

Асноўная частка мерапрыемства прадстаўляла Галіну Сяргееўну не як кіраўніка літаратурнага аб’яднання «Крылы», а як шматгранную творчую асобу – таленавітую пісьменніцу і паэтку. Яе першы артыкул быў надрукаваны ў колішняй наваполацкай газеце «Хімік» у 1994 годзе. Але паэтычнае слова хвалявала новапалачанку з дзяцінства. На працягу ўсяго жыцця яна напрацоўвала матэрыял, удасканальвалася прафесійна. У вялікую літаратуру Галіна Сташкевіч пастукалася з апавяданнем «Смерць велікана», якое фактычна адкрыла яе як пісьменніцу. Зараз на творчым рахунку літаратара шмат разнапланавых прытчаў, афарызмаў, мініацюр, замалёвак, апавяданняў, якія не раз друкаваліся на старонках рэспубліканскага часопіса «Літаратура і мастацтва». Некалькімі творамі паэтка прадстаўлена ў зборніках «Святло Перамогі» і «Песня Дзвіны».

Творчая сустрэча ў бібліятэцы атрымалася вельмі шчырай, цёплай, душэўнай. Падтрымаць пісьменніцу прыйшлі яе сябры – паэты, блізкія, родныя, аматары. Удзельнікі калектыву «Крылы» Алена Штукіна, Міхаіл Зудзілаў, Сяргей Гоманаў спявалі песні на вершы паэткі, а Валянціна Пакрапіўная акампаніравала аўтарскай дэламацыі на фартэпіяна.

 

PRO-культура

11 Нояб,2019

Название: PRO-культура

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2019. – 8 ноября. - С. 16.

 

Выставы

Творчасць нашай зямлячкі, прадстаўніцы грамадскага аб’яднання «Дом мастакоў» у Парыжы, члена Саюза мастакоў г. Ля Рашэль (Францыя) Ірыны Сарокінай зноў у Наваполацку. Да 17 снежня на прасторах цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага працуе яе выстава «Лістапад».

На сваю новую экспазіцыю Ірына Сарокіна прадставіла 30 работ, выкананых алоўкам і тушшу. Сярод сюжэтаў: урбаністычныя пейзажы, раслінны і жывёльны свет, шаржы. Увагу прыцягвае дэталёвасць прапрацоўкі малюнка. Работы Ірыны здзіўляюць разнастайнасцю ліній: то шырокія і цёмныя, то лёгкія і празрыстыя, а то і зусім ледзь улоўныя, як тонкае павуцінне. Выкарыстоўваючы такі шырокі арсенал сродкаў, мастак дасягае вельмі пераканаўчай перадачы святла і прасторы, аж да адчування характару матэрыялаў. Умела выкарыстоўваючы мастацкую форму, яна стварае твор, які працягвае гледачоў не толькі знешняй дасканаласцю, але і глыбкім зместам.