Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 2 июня. - С. 16.
Бібліятэка імя К.Сіманава
У бібліятэцы імя К.Сіманава прайшла гасцёўня, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Яе ўдзельнікі – вучні 3-га класа СШ №1 пазнаёміліся з творчасцю Якуба Коласа і прынялі ўдзел у невялічкай віктарыне пра матывах твораў класіка. Як расказала вядучая мерапрыемства бібліятэкар Алена Гугніна, галоўнай мэтай сустрэчы стала жаданне прывіць юным новапалачанам цікавасць да беларускіх казак.
Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 19 мая. - С. 16.
Бібліятэка імя Я. Коласа
“СССР: мінулае, якое нас аб’ядноўвае”. Пад такой назвай у бібліятэцы імя Я. Коласа стартаваў інтэлектуальны конкурс для гараджан. З 1 чэрвеня кожны жадаючы можа атрымаць заданне-крыжаванку, вярнуць якое неабходна не пазней 6 чэрвеня. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 7 чэрвеня. Пераможцаў чакаюць падарункі.
Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. – 6 мая. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
У межах святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і Дня пісьменства ў Наваполацку стартаваў гарадскі этап абласнога конкурсу самаробнай кнігі. Удзельнікам спаборніцтва можа стаць любы жадаючы. Работы прымаюцца ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага да 10 чэрвеня ўключна па адрасе : вул. Калініна,1. Падрабязнасці чытайце на сайце novopolotsk-lib.by.
Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. - 28 апреля. - С. 16.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
Вось ужо 20 год дзеці і дарослыя з задавальненнем чытаюць серыю кніг Джоан Роўлінг “Гары Потар”. Стаць удзельнікам незабыўных прыгод знакамітага чараўніка навапалачанам прапанавалі супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада.
21 красавіка ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшоў вечар “Сусвет чароўных навук”. Разам з кніжнымі персанажамі юныя навапалачане і іх бацькі прагуляліся па казачнай вёсцы, наведалі школу вядзьмарства і чараўніцтва, ВООК-лабірынт “Па слядах Гары Потэра”, турнір “Трох чараўнікоў”, узялі ўрокі зёлкаварэння, травалогіі, трансфігурацыі, левітацыі, пачаставаліся ў пабе “Тры мятлы” і сталі удзельнікамі квэсту “Тайны пакой”. А самыя спрытныя і смелыя смаглі паспрабаваць свае сілы ў любімай гульні Гары Потэра – квідзіч.
Паўсюль гасцей чакалі містычныя кнігі, віктарыны і шмат іншых сюрпрызаў.
Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. - 7 апреля. - С. 16.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
Публічны цэнтр прававой інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага ЦБС г.Наваполацка заняў ІІ месца на абласным конкурсе “Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі Віцебскай вобласці” у намінацыі “Лепшы ПЦПІ на базе цэнтральнай раённай (гарадской) бібліятэкі”.
Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. – 2017. - 31 марта. - С. 16.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма
У дні вясновых канікул ва ўсіх філіялах цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада праходзіць вялікая колькасць разнастайных мерапрыемстваў пад знакам тыдня дзіцячай кнігі. Для юных навапалачан бібліятэкары распрацавалі цікавыя бібліяквэсты, віктарыны, гульні, відэавандроўкі, кніжныя калейдаскопы і экспазіцыі.
Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 24 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя С. Маршака
145-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі былі прысвечаны гадзіны мастацтва “Зачараваны прыродай”, якія прайшлі ў бібліятэцы для вучняў 6-х класаў гімназіі №1 і СШ №4. Ураджэнец вёскі Крынкі Магілёўскай вобласці Вітольд Каэтанавіч увайшоў у гісторыю як тонкі і паэтычны пейзажыст, адзін са стваральнікаў жанру мемарыяльнага пейзажа.
На мерапрыемстве дзеці пазнаёміліся з асноўнымі вехамі творчасці мастака, а таксама з карцінамі, якія Вітольд Каэтанавіч напісаў у свой апошні прыезд на радзіму ў 1947 годзе.
Бібліятэка імя У. Караткевіча
Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь тут прайшла гадзіна права “Закон, па якім мы жывём”. На прыкладзе казак, займальных віктарын і гульняў бібліятэкары дапамаглі юным гасцям – вучням 5-га класа СШ №12 разабрацца ў правах і абавязках грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Название: Православное слово
Автор: Радько Нелли
Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 21 марта. - С. 8.
День православной книги, прошедший в центральной библиотеке им. В. Маяковского, порадовал новополоцких читателей встречей с истинным словом духовной мудрости.
Почётным гостем мероприятия стала настоятельница Полоцкого Спасо-Евфросиниевского женского монастыря, обладательница высокого звания “Человек года Витебщины” в номиниции “Культура, искусство, духовное возрождение” игуменья Евдокия. Поприветствов всех собравшихся, игуменья обратилась к присутствующим с напутственным словом, в котором подчеркнула важность культурной составляющей нашей жизни – книги. Ведь именно она помогает читающему человеку становиться умнее, сильнее, добрее, возвышеннее. О том, какие мероприятия проводятся в рамках Дня православной книги в библиотеке им. В. Маяковского, посредством мультимедийной презентации рассказала её сотрудник Фаина Журавлёва.
В рамках встречи прошла презентация книжных новинок, посвященных 500-летию белорусского книгопечатания. Главное место среди них заняла монография В.Д.Сарабьянова “Спасская церковь Евфросиниевского монастыря в Полоцке”. К сожалению, 3 апреля 2015 года на 57-году жизни великолепный реставратор и художник, открывший миру удивительные фрески ХІІ века Спасо-Евфросиниевского монастыря, скоропостижно скончался. Эта книга стала последней работой Владимира Дмитриевича. В ней описан уникальный авторский способ Сарабьянова по раскрытию фресок жемчужины православного зодчества ХІІ века.
Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 17 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя Я.Коласа
10 сакавіка ў бібліятэцы імя Я.Коласа адбылося адкрыццё персанальнай выставы навучэнкі мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Анастасіі Башун “Фарбы ў сне і наяву”. Юная навапалачанка прадставіла гледачам 14 карцін (акадэмічны малюнак, жывапіс, абстрактная кампазіцыя).
Маляваць дзяўчына пачала з самага маленства, што і не дзіўна: яе маці і цёця прафесійныя мастачкі. У ДШМ імя І.Ф.Хруцкага навучаецца з пяці гадоў. Сярод прадметных дысцыплін для сябе вылучае маляванне з натуры і акадэмічны малюнак. Любіць эксперыментаваць з рознымі тэхнікамі і матэрыяламі. Настаўнікі характарызуюць яе як працавітую , мэтанакіраваную і таленавітую вучаніцу. Анастасія – пераможца шматлікіх конкурсаў і пленэраў ад гарадскога да міжнароднага ўзроўню.
Название: PRO-КУЛЬТУРА
Автор: Радзько Нэлі
Издание : Новополоцк сегодня. - 2017. – 3 марта. - С. 16.
Бібліятэка імя С.Маршака
Для вучняў 6-х класаў СШ №4 у бібліятэцы прайшла гадзіна мастацтва “Балючая памяць”. Мерапрыемства, вядучай якога выступіла бібліятэкар Таццяна Бакуліна, было прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння знакамітага жывапісца, Героя Беларусі Міхася Савіцкага. Праз жыццёвы лёс Міхася Андрэевіча прайшлі страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Напэўна таму яго серыі карцін “Беларусь партызанская”, “Апаленыя вогнішчам вайны”, “Лічбы на сэрцы” так уражваюць гледача.
Бібліятэка імя У.Маякоўскага
Напярэдадні Міжнароднага дня жанчын у цэнтральнай бібліятэцы адчынілася персанальная выстава наваполацкай мастачкі Ларысы Грыдасавай “У душу нам глядзяць кветкі”.
Ларыса Раманаўна нарадзілася ў г.Дзмітраў (Расія). Адукацыю атрымала ў Алмацінскім мастацкім вучылішчы імя М. Гогаля. У 1984 годзе пераехала ў Наваполацк. Спачатку ўладкавалася на фабрыку мастацкіх вырабаў, а потым у БШ №10. Росквіт Ларысы Раманаўны яе педагога прыйшоўся на часы дзейнасці ў СШ №1, дзе яна выкладала кампазіцыю, натурнае маляванне і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Зачараваныя ўлюбёнасцю настаўніцы ў выяўленчае мастацтва, шмат яе вучняў і для сябе абралі шлях творчасці.
Ларыса Раманаўна – чалавек шчыры і абаяльны. Крыніцай натхнення для яе з’яўляюцца кветкі. Творцу вабіць іх магутная прыгажосць і разнастайнасць. Яе графічныя карціны напоўнены мяккім святлом і празрыстым паветрам, вылучаюцца асаблівай паэтычнасцю, пяшчотным лірызмам. На выставе прадстаўлена каля 30 жывапісных карцін і габеленаў з расліннымі элементамі.