У Белавежскай пушчы рыхтуюцца да юбілею – у гэтым годзе тут будзе адзначацца 600-годдзе ўстанаўлення запаведнага рэжыму. Чаму менавіта 600 год? Лічба "прывязана" да гістарычных дакументаў. Першае ўпамінанне пра Пушчу адносіцца да 983 году, але Белавежскай яе сталі называть з 1409 года – у польскіх і літоўскіх граматах. Менавіта ў гэтым годзе ў Пушчы быў устаноўлены запаведны рэжым. Беларускія і польскія вучоныя прыйшлі да такой высновы, вывучыўшы пісьмовыя крыніцы 1409 года. У іх ёсць апісанне палявання караля Ягайлы і расказы пра існаванне "уваходаў" у Пушчу для мясцовых жыхароў. З той пары ў межах Белавежскай Пушчы гаспадарчая дзейнасць была строга рэгламентавана, а для мясцовага насельніцтва абмежавана вядзеннем бортнага пчалаводства і выкарыстаннем лясных сенажацей. Бібліятэка імя Я. Коласа дапаможа зрабіць падборку матэрыялаў па гэтай тэме, а таксама прапануе пазнаёміцца з кнігамі пра Белавежскую пушчу, якія ёсць у бібліятэцы. Чытачоў мы чакаем па адрасу: Маладзёжная, д. 104; тэл.:52-33-48, 52-13-05.
28.088(4Беі)л6 Б-43 Белавежская пушча: Фотаальбом /уклад. В.Гардзей; пер. тэкстаў на англ. мову У. Бурлака. – Мн.: Литература и Искусство, 2004. – 160 с.: іл. Фотаальбом з цудоўнымі здымкамі флоры і фауны Белавежскай пушчы – галоўнага лесу Еўропы. Увесь гэты лес – помнік прайшоўшаму. Ён застаўся амаль такім, якім яго бачылі нашы продкі. З-за багацця флоры і фауны Белавежскую пушчу лічаць “вузлом” біялагічнай разнастайнасці. Фотаальбом разлічаны на шырокае кола чытачоў. |
|
28.088(4Беи)л6 З-33 Заповедные территории Беларуси/Сост. П.И. Лобанок. – Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2008. – 416 с. : іл. Особо охраняемые природные территории относятся к объектам общенационального достояния. В книге представлена информация по заповедникам, заказникам и национальным паркам Республики Беларусь. Заповедники и заказники являются идеальным местом обитания для многих животных и растений, включенных в Красную книгу Беларуси. Несколько страниц книги посвящено и национальному парку Беловежская пуща, старейшему лесу Европы. Книга предназначена сотрудникам природоохранных органов, работникам лесохозяйственных и сельскохозяйственных предприятий, работникам сферы туризма и туристам, преподавателям школ и вузов, учащимся, студентам, всем, кто интересуется заповедным делом и охраной природы в нашей стране. |
|
20.18(4Беі)я6 С 42 Скарбы прыроды Беларусі: Тэрыторыі, якія маюць міжнар. значэнне для захавання біял. разнастайнасці/аўт. тэксту і фота А.В. Казулін. – Мн. : Беларусь, 2005. – 215 с.: іл., карты-схемы. Да пачатку XXI стагоддзя з-за дзейнасці чалавека многія віды жывёл і раслін Еўропы апынуліся на мяжы знікнення. Каб захаваць прыродныя скарбы, найбольш значныя тэрыторыі свету ў рамках розных пагадненняўпгадненняў і канвенцый прыдаецца міжнародны статус аховы. У выданні апісваецца 37 найбольш вядомых тэрыторый Беларусі, якія маюць міжнароднае значэнне для захавання біялагічнай разнастайнасці. Багаты матэрыял змешчаны і пра Белавежскую пушчу. Чытач зможа не толькі пазнаёміцца са светам некранутай прыроды, убачыць характэрныя ландшафты і віды, але і даведацца аб праблемах захавання гэтых тэрыторый. Утрымліваецца шмат інфармацыі для студэнтаў, аматараў прыроды, турыстаў. Выданне багата ілюстравана фотаздымкамі і картамі-схемамі. |
|
28.088(4Беі)л6 Ш 66 Шарай М. Белавежская пушча. – Мн.: “Беларусь”, 1980. – 172 с.: іл. Аўтар альбома “Белавежская пушча” сваімі работамі стараецца далучыць людзей да прыроды, абудзіць у іх жаданне берагчы жывёл, птушак, насякомых, цаніць кожнае дрэўца, кусцік, травінку… Акрамя фотаздымкаў выданне змяшчае тэкставы матэрыял пра Белавежскую пушчу на беларускай мове, рускай, англійскай, французскай, нямецкай і іспанскай. Альбом разлічаны на шырокае кола чытачоў. |