Побач з паэтам

23 Feb,2023
блог собакифонари охота
Побач з паэтам

У дзень роднай мовы ў бібліятэцы імя Я.Коласа ў рамках творчай гасцінай адбылася сустрэча старшакласнікаў сярэдняй школы №14 з паэтам Марынай Мікалаеўнай Шуханковай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Наваполацкая паэтэса падзялілася з гасцямі звесткамі аб сваім асабістым жыцці і творчым шляху.

Марына Мікалаеўна разам са школьнікамі чытала вершы беларускіх паэтаў (і свае ў тым ліку) з новай кнігі членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі ”Памяць – бяссмерце народа“, якую яна прэзентавала на сустрэчы. Кніга прысвечана Году міра і стварэння. Аўтар прадставіла свае вершы сацыяльна-патрыятычнага накірунку, разважала з моладдзю аб літаратуры, аб Радзіме, аб неабходнасці берагчы мір і ладзіць добрыя ўзаемаадносіны.

Прочитано 387 раз(а)
Оценить
голос(ов)