Мацярынства – галоўны подзвіг жыцця! Быць бацькам – святы абавязак!

12 Oct,2022
блог собакифонари охота
Мацярынства – галоўны подзвіг жыцця!  Быць бацькам – святы абавязак!

Пад такой назвай 11 кастрычніка ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага ладзіўся канцэрт літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”, прысвечаны рэспубліканскім святам – Дню маці і Дню бацькі, а таксама Тыдню бацькоўскай любові ў Беларусі і Покрыву Найсвяцейшай Багародзіцы. Адкрываў канцэрт малады гітарыст Грыгорый Бердашкевіч з прыгожымі музычнымі інструментальнымі кампазіцыямі, якімі ён павіншаў усіх з надыходзячымі святамі. Кіраўнік аб’яднання “Крылы” Галіна Сташкевіч нагадала гісторыю кожнага свята, адзначыўшы, што Дзень бацькі ўпершыню ў гэтым годзе святкуецца ў Беларусі. У яе выкананні прагучалі аўтарскія творы, прысвечаныя бацькам, а таксама “Балада пра маці” Юрася Касцюка. У выканнані Аляксандра Ігоніна задушэўна гучалі вядомыя эстрадныя песні пра маці “Помнишь, мама моя…“ і “Рідна мати моя“ пад акампанемент Валянціны Пакрапіўнай, якая парадавала слухачоў і сваімі музычнымі п’есамі. Да любых сэрцу бацькоў праз цудоўныя лірычныя творы звярталіся Фенія Грынёва, Ірына Вашчанка, Вера Урбан.

У гонар праваслаўнага свята Покрыва гучалі вершы Наталлі Арцёменка і песні Алены Штукінай. На завяршэнне канцэрта прагучала вершаваная кампазіцыя “Слодыч дзяцінства” паэтэсы Іны Мароз. З вялікай удзячнасцю гледачы пакідалі ўтульную залу бібліятэкі.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

 

joomlamodniyportal.ru

Прочитано 158 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.