Святая зямлі беларускай - Еўфрасіння Полацкая

08 Jun,2022
блог собакифонари охота
Святая зямлі беларускай - Еўфрасіння Полацкая

Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай адзначаецца штогод 5 чэрвеня. Да гэтай памятнай даты ў дзіцячай бібліятэцы імя С.Маршака для выхаванцаў прышкольных лагераў прайшоў час гістарычнай памяці аб жыцці беларускай асветніцы «Святая зямлі беларускай - Еўфрасіння Полацкая».

Дзеці даведаліся пра дзяцінства Прадславы, чаму яна змяніла сваё імя, як яна стала святой абаронцай беларускай зямлі; пра яе жыццё ў манастыры, пераклады з іншых моваў і перапісванне кніг, заснаванне жаночых і мужчынскіх манастыроў, адкрыццё школ, бібліятэк, будаўніцтва царквы Спаса, вырабленне крыжа– святыні Беларусі, пра вандроўку ў Іерусалім. Зараз яе нятленныя мошчы знаходзяцца ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры ў Полацку.

Разам з дзецьмі быў складзены гістарычны партрэт асветніцы,й святой Еўфрасінні Полацкай. Напрыканцы паглядзелі відэаролік пра яе.

 {gallery}stories/2022/20220608-efrsinya{/gallery}

Прочитано 524 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.