Па старонках коласаўскіх твораў

21 Apr,2022
блог собакифонари охота
Па старонках коласаўскіх твораў

19 красавіка ў выставачнай зале бібліятэкі імя Я.Коласа адбылося адкрыцце выставы малюнкаў ”Па старонках коласаўскіх твораў“. Свае творы, прысвечаныя 140-годдзю Я.Коласа, прадставілі навучэнцы ДУА ”Дзіцячая мастацкая школа імя І.Хруцкага г.Наваполацка“. Конкурс праходзіў у межах літаратурнага брэнда-фестывалю ”ЯКУБ КОЛАС FEST“, які ажыццяўляецца на працягу юбілейнага году ў бібліятэцы.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей сустрэчы звярнуліся старшыня журы Марыя Караваева, дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка“ і Ірына Хаданенак, намеснік дырэктара мастацкай школы імя І.Хруцкага. У выкананні Дзяніса Балтмішкіса, навучэнца СШ №1, прагучаў верш Я.Коласа.

З адкрыццём гэтай выставы адчыніліся яшчэ адны дзверцы ў свет дзіцячай творчасці, майстэрства, а таксама ў свет літаратуры і гістарычнай памяці. Прадстаўленая выстава аб’яднана ў адно цэлае фантазіяй аўтараў – дзяцей, якія жывуць з марай пра прыгажосць, дабро, радасць і мудрымі думкамі, словамі вялікага і сапраўды народнага песняра Беларусі – Якуба Коласа.

Мы віншуем пераможцаў конкурсу і запрашаем усіх бліжэй пазнаеміцца з работамі юных талентаў у бібліятэцы, а таксама ў сацыяльнай сетцы ”ВКонтакте“ у супольнасці ”Библиотека - филиал №1 им.Якуба Коласа“.

 {gallery}stories/2022/20220421-kolas{/gallery}

Прочитано 346 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.