Мова родная – мова адметная!

25 Feb,2022
блог собакифонари охота
Мова родная – мова адметная!

22 лютага ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы і напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага народны калектыў «Крылы» разам з жаночым камерным хорам Палацы культуры горада Полацка (кіраўнік Галіна Доўжык) ладзілі святочную вечарыну-канцэрт.

Распачалася вечарына папулярнай песняй «Мая Белая Русь» наваполацкай паэтэсы Тамары Талкачовай і вядомага кампазітара Ізмаіла Капланава. Літаратурную частку вечарыны склалі творы саміх «крылаўцаў». Кіраўнік народнага калектыву «Крылы» Галіна Сташкевіч зрабіла агляд выставы, на якой дэманстраваліся кніжныя выданні ўдзельнікаў літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы». Потым прачытала кранальныя вершы Юрася Касцюка і Лідзіі Полазавай, прысвечаныя роднай мове. Да Дня абаронцаў Айчыны гучалі і аўтарскія творы самой пісьменніцы. Украінская мова была пачута праз вершы паэта Венядзікта Грынёва ў выкананні яго жонкі Феніі Грынёвай. Вершы-прысвячэнні любімай Беларусі і роднаму Наваполацку Валянціны Серады прагучалі на рускай мове.

Музычную частку вечарыны склалі песні на беларускай і рускай мовах у выкананні жаночага камернага хору.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы «Литературно-музыкальное объединение «Крылья»» (Facebook).

 {gallery}/stories/2022/20220225-svjatamovy{/gallery}

Прочитано 420 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.