Беларуская казка - розуму падказка

25 Feb,2022
блог собакифонари охота
Беларуская казка - розуму падказка

Казка - гэта цэлы свет, свет творчасці, радасці і дзяцінства. Вымаўляючы гэтае слова, чалавек незаўважна для сябе самога пераносіцца ў чароўнае...

21 лютага, у дзень святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, у бібліятэцы імя У.Караткевіча для вучняў 4-га класа СШ №14 прайшоў літаратурны ералаш ”Беларуская казка - розуму падказка“, прысвечаны беларускім народным казкам. Дзеці даведаліся, што ўсе казкі падзяляюцца на тры віды - казкі пра жывёл, чарадзейныя і сацыяльна-бытавыя. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай ахвотай прынялі ўдзел у займальных конкурсах і гульнях ”Казачны абед“, ”Хто спявае?“, ”Мы з адной казкі“, а таксама адгадалі загадкі. Напрыканцы сустрэчы сябрам бібліятэкі было прапанавана разгадаць крыжаванку, у выніку атрымалася слова ”Малайцы“. Літаратурны ералаш падараваў усім прысутным добры настрой і даў магчымасць дакрануцца да беларускага фальклору.

 {gallery}/stories/2022/20220225-belaruskajakaska{/gallery}

Прочитано 525 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.