Кожны чацвёрты, трэці, другі…

26 Jun,2021
блог собакифонари охота
Кожны чацвёрты, трэці, другі…

        Да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага 22 чэрвеня прайшоў канцэрт-рэквіем “Кожны чацвёрты, трэці, другі…” народнага калектыву “Крылы”.

       Адкрываў канцэрт відэазапіс звароту Юрыя Левітана пра вераломнае нападзенне фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз. У памяць аб тых, хто загінуў на вайне прагучалі музычныя п’есы Валянціны Пакрапіўнай. Жалобным і трагічным настроем былі напоўнены літаратурныя творы Ларысы Сакарэнка і Галіны Сташкевіч. Пачуццём глыбокага патрыятызму былі пранізаны ваенныя песні, якія выканалі Фенія Грынёва, Міхаіл Зудзілаў, Аляксандр Ігонін, Аляксандр Нясон, Алена Штукіна. У выкананні юнай Сашанькі Пакрапіўнай гучалі патрыятычныя вершы Тамары Талкачовай.

        На заканчэнне канцэрта прагучалі верш-рэквіем “Кожны чацвёрты, трэці, другі…” Галіны Сташкевіч і песня “Мы – салдаты”, напісаная Міхаілам Зудзілавым на верш Юрася Касцюка.

        Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы “Літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” (Facebook).

 {gallery}stories/2021/20210626-krilya{/gallery}

Прочитано 708 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.