Акорды любові – на струнах яго гітары...

11 Feb,2021
блог собакифонари охота
Акорды любові – на струнах яго гітары...

Пад такой назвай 9 лютага ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшла вечарына-канцэрт, прысвечаная юбілею Сяргея Гоманава – паэта-барда, удзельніка літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы”. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч да гэтай нагоды падрыхтавала творчы партрэт юбіляра, які ўвабраў у сябе асноўныя падзеі і дасягненні з творчага жыцця Сяргея Гоманава.

Потым праз своеасаблівую аўтарскую паэму паэт-бард распавядаў пра ўсеабдымную любоў: ад матчынай калыханкі да жанчыны-каханкі. У выкананні Сяргея Гоманава прагучалі прыгожыя і мілагучныя аўтарскія песні, а таксама песні, напісаныя на вершы паэтаў-“крылаўцаў” – Ганны Аляскеравай, Юрася Касцюка, Галіны Сташкевіч.

Канцэрт Сяргея Гоманава – малітоўная споведзь пра самыя дарагія каштоўнасці жыцця, дзе галоўнае – любоў, якая ў кожным акордзе на струнах яго гітары.

 Больш дасканала пра гэта мерапрыемства можна даведацца на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/2561-akordy-lubovi#sigProGalleria07bd15ba6f
joomlamodniyportal.ru

Прочитано 70 раз(а) Последнее изменение 11 Feb,2021
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.