Чалавек вялікай душы і таленту

03 Feb,2021
блог собакифонари охота
Чалавек вялікай душы і таленту

Чытачы бібліятэкі імя У.Караткевіча прынялі ўдзел у гадзіне літаратурнага партрэта ”Чалавек вялікай душы і таленту“, прысвечанай 100-гадоваму юбілею знакамітага беларускага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна. У творчай спадчыне Івана Шамякіна – 12 раманаў, 26 аповесцей, 10 п’ес, дзясяткі апавяданняў, вялікая колькасць артыкулаў, дзённікаў. Сёння яны ўключаны ў 23 тамы збора твораў пісьменніка. Многія яго творы экранізаваны: ”Глыбокая плынь“, ”Вазьму твой боль“, ”Трывожнае шчасце“ і інш. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з асноўнымі вехамі жыцця і творчасці пісьменніка.

А 30 студзеня стартавала акцыя ”Галасуй за любімую кнігу І.Шамякіна!“, вынікі якой будуць падведзены 21 лютага - ў Міжнародны дзень роднай мовы.

 {gallery}stories/2021/20210203-dusha-i-talant{/gallery}

Прочитано 457 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.