Скарбы Радзімы

18 Feb,2020
блог собакифонари охота
Скарбы Радзімы

17 лютага ў дзіцячую бібліятэку імя А.С.Пушкіна завіталі ўдзельнікі літаратурна-экалагічнага клуба ”Пралеска“, каб разам з бібліятэкарам адправіцца ў дзівосную вандроўку па серыі кніг Уладзіміра Ягоўдзіка ”Скарбы Радзімы“. Кожная кнігі пісьменніка – гэта сапраўднае дзіва. Дзеці з задавальненнем чыталі яго кнігі пра кветкі, ягады, грыбы, што растуць у лясах, палях і лугах Беларусі, пра розныя віды жывёл і птушак і рыхтавалі цікавыя паведамленні. У час мерапрыемства дзеці даведаліся, што Уладзімір Ягоўдзік надзвычай цікавы чалавек, улюблёны ў сваю родную зямлю, яе непаўторную прыроду і не аднаразова за свае творы быў узнагароджаны рознымі літаратурнымі прэміямі. 

Сваіх юных чытачоў пісьменнік прызывае пакінуць сцены кватэры і выбрацца ў лес ці на рэчку, і не адкладваць вандроўку, бо наша беларуская прырода прыгожая ў любую пару года.

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/1917-skarby-radzimy#sigProGalleria24b658200d
joomlamodniyportal.ru

Прочитано 117 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.