Да 23-годдзя з дня заснавання народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы” цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада Наваполацка 15 красавіка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбыўся святочны канцэрт. Кіраўнік калектыву Галіна Сташкевіч, якая вяла канцэртную праграму, узгадала, як рабілі першыя крокі наваполацкія “Крылы”, адзначыла найбольш значныя дасягненні за амаль чвэрць стагоддзя, пазнаёміла з кніжнымі выданнямі ўдзельнікаў калектыву.
Красавіцкі настрой душы складалі прыгожыя лірычныя вершы і песні, з якімі выступілі перад гледачамі: Ірына Вашчанка, Ларыса Гілясева, Сяргей Гоманаў, Фенія Грынёва, Міхаіл Зудзілаў, Іна Мароз, Дзмітрый Маскаленка, Галіна Сташкевіч, Уладзімір Хвашчэўскі. Гучалі вясеннія музычныя п’есы ў аўтарскім выкананні Валянціны Пакрапіўнай. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’ядання “Крылы” (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.