Название: Свята дзіцячай кнігі

Автор: Краснова–Гусачэнка Тамара

Издание: ЛіМ. – 2021. – №16 (23 крас.). - С. 2.

 

Творчая сустрэча дзіцячай пісьменніцы Ірыны Багданавай з вучнямі Кастрычніцкай школы адбылася ў бібліятэцы аграгарадка Акцябрскі Віцебскага раёна. Імпрэзу арганізавала Віцебскае аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі разам з загадчыцай тутэйшай кніжніцы Таццянай Дзмітрыевай.

Вершы Ірыны Багдановай многія ведаюць на памяць, а сяброўская манера весці з дзецьмі пазнавальную гутарку захапляе юных чытачоў. У межах тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі пісьменніца правяла больш за 20 сустрэч ў бібліятэках, сярэдніх школах і гімназіях Полацка і Наваполацка. Для дзяцей заўсёды ладзяцца літаратурныя квэсты, віктарыны, пазнавальна-забаўляльныя гульні, майстар-класы фанетычнай і граматычнай практык.

Адной з яркіх падзей стала сустрэча, яка прайшла ў Наваполацкай дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна, дзе сабраліся загадчыкі 14 школьных кніжніц і вучні СШ №10. Напрыканцы сустрэчы пісьменніца падарыла школьным бібліятэкам больш за 150 уласных кніг.

Дарэчы, Ірына Андрэеўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў намінацыі “Літаратура для дзяцей”, аўтар 9 кніг.

 

 

Название: Творчы сусвет Галіны Сташкевіч

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 9 апр. - С. 13.

 

Тонкі, дасведчаны літаратуразнаўца, самабытны аўтар, таленавіты арганізатар, заснавальнік і нязменны кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання-салона “Крылы” Галіна Сташкевіч, безумоўна, адна з самых выбітных асоб наваполацкай сферы культуры. Яна мае рэпутацыю паспяховага і высокапрафесійнага бібліятэкара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка. За больш чым 30 год плённай працы ў галіне ініцыявала і правяла шэраг гарадскіх культурна-масавых праектаў для дзяцей і дарослых, стварыла на базе бібліятэкі імя А.С.Пушкіна літаратурна-мастацкую экспазіцыю ў гонар вялікага рускага паэта. І вось ужо 19 гадоў аб’ядноўвае каля сябе таленавітых наваполацкіх пісьменнікаў, музыкантаў, дэкламатараў, мастакоў і спевакоў. Апошнія чатыры гады калектыў здзяйсняе сваю дзейнасць у бібліятэцы імя У.Маякоўскага.

Дасягненні Галіны Сяргееўны неаднаразова адзначаліся дыпломамі гарадскога, абласнога, рэспубліканскага, міжнароднага ўзроўняў. А зусім нядаўна яна справіла круглую дату ў асабістым календары жыцця. Павіншаваць пісьменніцу на святочны канцэрт з нагоды юбілею прыйшлі яе сябры і калегі. Намеснік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наваполацкага гарвыканкама Наталля Сцегашова ўручыла юбіляру грамату аддзела “За высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты унёсак у развіццё культуры горада Наваполацка”.

Пра выбар справы жыцця, літаратуру і яе стваральнікаў размаўляем з Галінай Сташкевіч у нашым спецыяльным праекце “Асоба”.

- Галіна Сяргееўна, віншуем вас з юбілеем. Пачаць размову хацелася б з асабістага. Раскажыце, як вы адкрылі для сябе багаты свет паэтычнага слова?

- Я вырасла у маляўнічым краі - мястэчку Ветрына, дзе сама прырода натхняе, быццам паэтызуе навакольны свет. Заўсёды шмат чытала. У юнацтве нават вяла дзённікі, куды запісвала думкі, уражанні, найбольш упадабаныя творы і свае першыя спробы пяра. Цэнтральнай фігурай у літаратуры для мяне стаў знакаміты рускі паэт Аляксандр Пушкін. Чым глыбей я пагружалася ў багатую спадчыну аўтара, тым больш разумела, колькі яшчэ схавана ў яго слове. А слова гэта трапнае, геніальнае. Казкі АляксандраСяргеевіча насамрэч іншасказанні. Усю іх глыбіню дзеці нават не могуць зразумець… Колькі не чытай Пушкіна, кожны раз адкрываеш для сябе нешта новае, тое, над чым хочацца разважаць. I у гэтым вялікая моц яго творчага генія.

- Дарэчы, з асобай гэтага пісьменніка звязана вялікая колькасць вашых дасягненняў на прафесійнай глебе. Распавядзіце падрабязней.

- Так, я вельмі ўдзячна лёсу за гэта. Асноўная частка маёй прафесійнай дзейнасці звязана з дзіцячай бібліятэкай, якая носіць імя вялікага рускага паэта. У сваёй творчасці ён унікальны, таму так цікавы нашаму маладому і шматнацыянальнаму гораду. У 1996 годзе на базе дзіцячай бібліятэкі я стварыла Пушкінскую літаратурную гасцёўню для старшакласнікаў, а ў 2001-м была аформлена Пушкінская літаратурна-мастацкая экспазіцыя. Зараз яе кніжнай калекцыі могуць пазайздросціць нават буйныя музеі.

У Пушкінскай бібліятэцы пачалі збірацца і першыя “крылаўцы”. Ва ўтульнай камернай атмасферы чытальнай залы, з фартэпіяна, пад партрэтам генія рускага слова, нашы сустрэчы нагадвалі літаратурныя салоны, у якіх любілі збірацца паэты 18-19-х стагодцзяў. Менавіта адсюль і пайшла назва літаратурна-музычны салон “Крылы”. Душэўнасць такіх вечароў прыйшлася даспадобы таленавітым новапалачанам, аб'яднанне хутка буйнела. Праз год мы ўжо выправіліся на свой першы конкурс, з якога вярнуліся з дыпломам лаўрэатаў I ступені.

- За 19 гадоў сваёй дзейнасці літаб’яднанне стала адным з самых паспяховых у нашым горадзе. У творчай скарбонцы “крылаўцаў” больш за сотню перамог на творчых конкурсах і фестывалях, каля 50 выдадзеных кніг і зборнікаў. Калектыў пачынаўся з 7 паэтаў, а зараз налічвае 31 прадстаўніка ад 18 да 96 гадоў. Як вам удаецца такі працяглы час арганічна аб’ядноўваць у адной суполцы пісьменнікаў, музыкантаў, дэкламатаў, мастаклў, спевакоў рознага творчага складу і ўросту?

- Творчым людзям абавязкова патрэбна пляцоўка для асабістай рэалізацыі. Галоўнае, каб ім было на ёй утульна і цікава. Прадаўжэннем паэтычнага таленту многіх літаратараў, якія прыходзяць у “Крылы”, з’уляюцца музычны ці мастацкі. Яны з цікавасцю звяртаюцца да творчасці адзін аднаго. Пішуць музыку да вершаў. Мастачка Галіна Худніцкая дапамагае аздабляць кнігі прыгожымі малюнкамі. Пад пяшчотай нашых “Крылаў” узнікаюць цікавыя творчыя саюзы, ёсць і сямейныя. І для кожнага з іх я намагаюся зрабіць усё залежнае ад мяне. Выступаю не толькі ў якасці кіраўніка, але яшчэ і арганізатара, вядучага літаратурна-музычных вечароў, афармляю афішы да мерапрыемстваў, з'яўляюся складальнікам серыі “Літаратурная бібліятэчка “Крылаў”. Дарэчы, зараз гатуецца да выдання восьмая кніга з гэтай серыі - зборнік духоўнай паэзіі Ганны Аляскеравай. Творчую дзейнасць калектыву прадстаўляю на віртуальнай платформе у сацыяльных сетках.

- Вы сапраўды апантаны кіраўнік. Да таго ж яшчэ і паспяховы бібліятэкар. На вашым асабістым рахунку каля паўсотні ўзнагарод ад гарадскога да рэспубліканскага ўзроўню. Вы тройчы прызнаваліся лепшым бібліятэкарам Наваполацкай ЦБС. У 2010 годзе сталі лаўрэатам гарадской прэміі за высокія дасягненні ў сферы культуры і мастацтва “Признание”. А якая адзнака працы найбольш каштоўная менавіта для вас?

- Я заўсёды з павагай адносілася да кнігі і па-сапраўнаму любіла сваю справу. Быў час, калі на мае літаратурныя гасцёўні запісваліся школы з пачатку навучальнага года. Я вяла да пяці мерапрыемстваў за дзень. Мне пашанцавала працаваць бібліятэкарам у час вялікай цікаўнасці грамадства да кнігі і быць асабіста знаёмай з такімі постацямі ў беларускай літаратуры, як Іван Шамякін, Рыгор Барадулін, Навум Гальпяровіч. Я ўдзячна лёсу і людзям, якія былі побач на працягу жыцця, адзначалі мае поспехі. Наваполацк сапраўды стаў родным, таму мне было асабліва прыемна, калі яго прызналі культурнай сталіцай краіны у 2018 годзе. За шэраг сустрэч са знакамітымі беларускімі паэтамі ў рамках праекта ЦБС “Літаратурныя сустрэчы ў культурнай сталіцы”, да якога я маю непасрэднае дачыненне, Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыў мяне Ганаровай граматай. Пэўна, гэта мая самая высокая асабістая ўзнагарода на сённяшні дзень.

- На сваім юбіленым вечары “Я родам з вясны” вы прадставілі багатую палітру творчасці: вершы, апавяданні, афарызмы, трапныя выслоўі, нават фотаздымкі. Як гэта ўсё ў вас спалучаецца? Над чым працуеце зараз?

- Свой шлях у літаратуру я пачынала з сур’ёзнага драматычнага апавядання “Смерць велікана” (у мінулым годзе яно з'явілася у рэспубліканскім штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, дзе я неаднаразова друкавалася). 3 цягам часу мая творчасць стала больш разнастайнай па жанрам і формам. Пішу пра тое, што кранае, хвалюе. Радасныя і цяжкія моманты жыцця, страты і здабыткі - усё гэта знаходзіць адбітак у маіх радках. Люблю пісаць кароценькія жанравыя расказы, праз свае старонкі у соцсетках дзялюся думкамі, афарызмамі. Мяне захапляе прырода. Калі погляд спыняецца на якой-небудзь прыгожай з’яве, спяшаюся яе тут жа ўвасобіць у вечнасці з дапамогай фотаапарата. Зараз працую на выданнем сваёй першай кнігі пад назвай “Споведзь душы”.

 

Выставы

06 Apr,2021

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 2 апр. - С. 16.

  

Да 15 красавіка ў бібліятэцы імя Я.Коласа працуе выстава навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Амаліі Бясецкай і Кацярыны Сцёпкінай “Свет нашых фантазій”. На выставе прадстаўлена 14 сюжэтных кампазіцый, напісаных гуашшу. Усе працы дзевяцігадовых творцаў яркія, сакавітыя, запамінальныя. Сюжэты самыя розныя: ад пейзажаў да партрэтаў.

Дзяўчынкі трэці год наведваюць студыю “Цюбікі” пад кіраўніцтвам Святланы Рымко. Педагог характарызуе іх як захопленых і актыўных. Кацярына займаецца танцамі, любіць вышываць. Амалія паважае спорт. Любіць катанне на роліках, ровары, лыжах. Дзяўчынкі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах рознага ўзросту, не раз станавіліся дыпламантамі міжнародных конкурсаў.

 

Название: Новое имя в литературной среде

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 26 марта - С. 13.

 

Молодая новополоцкая поэтесса Юлия Пономаренко представила свой первый электронный поэтический сборник “Закулисье чувств”. Литературный труд состоит из 7 разделов и 80 стихотворений, посвященных пейзажной, философской, любовной лирике.

Юлия пишет стихи с 11 лет. Активно публиковаться начала в 2009 году. Печаталась в коллективных сборниках поэзии, на страницах периодических изданий Полоцка и Новополоцка. Не раз представляла свой талант на творческих соревнованиях, становилась лауретом международного конкурса “Во имя мира на земле”(г.Рязань, Россия, 2009 год), дипломантом второй и третьей степени международного литературного фестиваля “Центр Европы”, многократным участником литконкурсов “Славянские традиции”, “Славянская лира”.

Сейчас Юлия Ивановна занимает должность заместителя председателя Новополоцкого отделения Республиканского общественного объединения “Беллитсоюз” Полоцкая ветвь”, является участником народного литературного клуба “Литкофейник” (Витебск) и народного литобъединения “Полоцкая ветвь” (Полоцк). Работает воспитателем и педагогом дополнительного образования в Новополоцком политехническом колледже. В свободное время занимается переводом художественном литературы с тюрских языков (казахского, турецкого).

Программу творческого вечера в библиотеке им.В.Маяковского, посвященного юбилею молодой поэтессы, открыл учащийся политехнического колледжа Кирилл Бакавлис. Он исполнил песню “Мосты” на стихи Юлии Пономаренко и свои авторские песни. Поздравить талантливую писательницу пришли её коллеги, друзья, а также учащиеся колледжа.

Название: Личность в истории

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 16 марта - С. 8.

 

По доброй традиции в центральной библиотеке им.В.Маяковского прошел День православной книги. Главной темой встречи стал жизненный путь почившего в начале текущего года митрополита Филарета Почетного Патриаршего Экзарха всея Беларуси.

Высокопреосвященный митрополит, монах, преподаватель, молитвенник, он внес большой вклад в духовное возрождение Беларуси, укрепление дружбы и братских связей между народами, развитие межконфессионального диалога. Был удостоен множества наград – и церковных, и светских, среди которых звание Героя Беларуси.

Почетные гости мероприятия – насельницы Полоцкого Спасо-Евфросиниевского монастыря презентовали новые книжные издания о Филарете. Исполнили песнопения особо почитаемые митрополитом. А монахиня Екатерина представила видеофильм о семье, жизни, пасторском служении, широкой подвижнической деятельности и всенародном прощании с выдающимся деятелем Православной Церкви.

Канцэрт

17 Mar,2021

Название: Канцэрт

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 12 марта - С. 16.

 

Вечарыну-канцэрт да Сусветнага дня пісьменніка і Дня жанчын у бібліятэцы імя У.Маякоўскага арганізавала літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” (кіраўнік Галіна Сташкевіч).

Падчас мерапрыемства ў зале панаваў вясенні рамантычны настрой. Адкрыў канцэртную праграму знакаміты раманс А.Пушкіна “Я Вас любил” у выкананні Аляксандра Ігоніна пад акампанемент Валянціны Пакрапіўнай. Прадоўжылі - музычныя кампазіцыі ў дэкламацыі Фаіны Грыневай і Аляксандра Нясона.

У гонар Сусветнага дня пісьменніка на хвалюючыя і адвечныя тэмы кахання, жанчыны, вясны свае мастацкія творы прадставілі Вячаслаў Атрахімовіч, Галіна Сташкевіч, Андрэй Шнітко. Гучалі бардаўскія песні ў аўтарскім выкананні Ірыны Вашчанкі і Міхаіла Зудзілава.

 

Выставы

17 Mar,2021

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 12 марта - С. 16.

 

Калейдаскоп вобразаў, фантазій і форм разгарнуўся на выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Рукі дзяцей ствараюць цуды”, якая праходзіць у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага.

Экспазіцыю саставілі вырабы таленавітых навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага. На ёй прадстаўлена каля 60 работ, выкананых у розных тэхніках: батык, габелен, валянне, папяровая пластыка, пап’е-машэ, лялька, мастацкая кераміка. Кожная з іх – аўтарская знаходка, напоўненая ідэямі і душой аўтара. Працы ствараліся не адзін год і з’яўляюцца прызёрамі конкурсаў самых розных узроўняў.

 

Название: Да Дня роднай мовы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 26 февр. - С. 16.

 

Шэраг мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы правяла Наваполацкая цэнтралізаваная сістэма.

На працягу тыдня (21 – 28 лютага) чытачы мелі магчымасць праверыць свой узровень валодання роднай мовай праз конкурсы і гульні-практыкумы або пацікавіцца бэстсэлерамі беларускай літаратуры. Супрацоўнікі філіялаў ЦБС падрыхтавалі шмат цікавых мерапрыемстваў да Дня роднай мовы, размаўлялі з чытачамі толькі па-беларуску, а ў бібліятэцы імя У.Караткевіча нават стварылі цэлае “палатно” з партрэтаў і вершаў нашых славутых пісьменнікаў.

 

Название: Творчы вечар

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 19 февр. - С. 16.

 

У рамках новага праекта “Адкрыць талент у кожным” у цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбыўся творчы вечар наваполацкай паэткі, бібліятэкара Наваполацкага музкаледжа Марыны Свірыдавай “Сем чароўных нот яе паззіі”.

Марына Уладзіміраўна - удзельнік літаб’яднання “Літаратурны каўчэг”, адзін з аўтараў зборнікаў “Узыходжанне”, “Час бліскавіц”, “Святая памяць”, “75 пераможных” і іншых. Мае шэраг дыпломаў расійскіх літаратурных прэмій “Паэт года – 2013. Дэбют”, “Паэт года – 2014”, “Спадчына – 2015”, “Паэт года -2017”. Песня на яе вершы “Прысвячэне Полацку”, музыку да якой напісаў Віктар Малых, заняла ў 2019 годзе першае месца ў конкурсе “Благовест”.

Выкладчыкі музкаледжа Таццяна Адзінцова і Марына Марковіч выканалі на вершы аўтара песню “Беларусь мая” і раманс “Твая дарога ў храм” (музыка В.Малых).Творы паэткі дэкламавалі яе калегі па пяру Таццяна Красічонак, Таццяна Ціханава, Рыма Авілава. А замежныя сябры Марыны Свірыдавай – Вільгельм Гольдэрбайн (Германія), Алена і Кацярына Ягоравы, Надзея Міхайлоўскіх з Расіі і Леў Шафер з Ізраіля даслалі музычныя відэаролікі на вершы аўтара. Упрыгожыла мерапрыемства выстава творчых работ гераіні вечара ў тэхніцы “алмазная мазаіка”.

 

Выставы

08 Feb,2021

Название: Выставы

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2021. – 5 февр. - С. 16

 

У бібліятэцы імя Я.Коласа адкрылася персанальная выстава навучэнкі 1-га класа дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага Лізаветы Казлоўскай “Мой настрой”. На ёй прадстаўлены 13 творчых кампазіцый аўтара.

Педагог ДМШ Наталля Каржыцкая адзначае, што да выбару сюжэтаў Лізавета падыходзіць крэатыўна, прыдумляе разнастайныя тэмы. Вельмі любіць пісаць гуашшу. Менавіта гэтая тэхніка дапамагае ёй найбольш дакладна перадаць настрой ў працы.

На працягу трох гадоў юная творца навучалася ў студыі выяўленчага мастацтва “Ё-аrt”. Там праявіла сябе як эмацыянальная, артыстычная, творчая вучаніца. Зараз Ліза ў першым класе мастацкай школы, асабістыя дасягненні паказвае ў кампазіцыі, працы выконвае хутка, як правіла ў адзін прыём. Яе работы неаднаразова ўдзельнічалі ў сумесных экспазіцыях. Пазнаёміцца з творчасцю таленавітай вучаніцы ДМШ можна на персанальнай выставе, якая працягнецца да сярэдзіны.

 

Page 1 of 15
You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ