#Выстава

03 Feb,2025
блог собакифонари охота

Автор: Радзько Нэлі

Издание: Новополоцк сегодня. – 2025. – 24 янв. – С. 16. – (PRO-культура).

Тры Соф’і – тры творцы. У бібліятэцы імя Я.Коласа адкрылася сумесная выстава навучэнак 5-га класа Дзіцячай мастацкай школы імя І.Ф.Хруцкага “Арт-трыа”.

Юныя аўтаркі носяць імя, што перакладаецца з грэчэскай мовы як “прамудрасць Божая”. Навуцы бачыць і перадаваць прыгажосць навакольнага свету дзяўчаты вучацца пад кіраўніцтвам Ірыны Башун, Іны Шыпілы і Аксаны Малюшыцкай. Соф’я Карман і Соф’я Вахніна пачыналі свой творчы шлях у студыі выяўленчага мастацтва “Вясёлка”. Першая аддае перавагу габелену, другая захапляецца эстэтыкай ліній і адценняў – спалучае графічныя прыёмы з колерам. Працавітая і мэтанакіраваная Соф’я Дзям’яненка палюбіла акварэль. На выставе будучыя майстры пэндзлю прадставілі нацюрморты, кампазіцыі, жывапіс алеем, габелен, качанне з воўны.

Усе тры Соні мараць звязаць сваю будучыню са сферай мастацтва. Педагогі адзначаюць у сваіх навучэнках уменне крапатліва падыходзіць да дэталяў, вобразна перадаваць свае думкі, пачуцці, настрой на аркушы паперы.

Прочитано 37 раз(а) Последнее изменение 03 Feb,2025
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИ#Выстава