Люблю свой край, старонку гэту…

05 Dec,2022
блог собакифонари охота
Люблю свой край, старонку гэту…

Вучні 4 “А” класа БШ №10 завіталі ў дзіцячую бібліятэку імя А.Пушкіна на літаратурную гасцёўню ”Люблю свой край, старонку гэту“, гаспадарамі якой з’яўляліся беларускія пісьменнікі. Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Ніл Гілевіч, Эдзі Агняцвет, Васіль Вітка і іншыя вядомыя аўтары запрасілі дзяцей да размовы пра наш цудоўны, непаўторны край – пра нашу Радзіму, пра Беларусь…

Дзеці з задавальненнем разважалі над тым, што нагадваюць абрысы Беларусі на карце, як яе бачуць беларускія пісьменнікі. Для кагосьці гэта зялёны лісток (Я.Сіпакоў), для іншых – далонь (М.Гамолка), зубр (У.Караткевіч). Казачнай зямлёй называў Беларусь Ніл Гілевіч. Бібліятэкары разам з дзецьмі ўзгадавалі, як яшчэ называюць нашу Айчыну: ”Зямля з блакітнымі вачамі“ (Э.Агняцвет), ”Зямля пад белымі крыламі“ (Ул.Караткевіч), ”Беларусь мая сінявокая“ (У.Карызна) і чаму менавіта так.

З вялікай павагай і радасцю ўсе прысутныя слухалі вершы пра Беларусь, пра родную мову ў выкананні ўздзельнікаў літаратурнай гасцёўні.

 {gallery}stories/2022/20221205-kray{/gallery}

Прочитано 792 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.

You are here:   HomeО нас Библиотеки в СМИАрхив 2022Люблю свой край, старонку гэту…