Дзіцячая бібліятэка імя А.Пушкіна на працягу пяці гадоў рэалізуе літаратурны медыяпраект «Беларуская чытанка», які сумяшчае сучасныя тэхналогіі з друкаванай кнігай. Гатовыя ролікі медыяпраекта размяшчаюцца на сайце ЦБС і ў сацыяльнай сетцы УКантакце, а з гэтага года яшчэ і транслююцца на тэлевізійным экране ў дзіцячай паліклініцы.
На гэты раз бібліятэкары падрыхтавалі да знаёмства твор Янкі Маўра ”Шчасце“ – паслухайце апавяданне і палюбуйцесь прыгажосцю роднага краю.
Супрацоўнікі бібліятэкі прапануюць юным навапалачанам новыя знаёмствы з героямі кніг лепшых беларускіх аўтараў і запрашаюць усіх наведаць па адрасе: вул.Юбілейная,1.