Напішы па-беларуску!

24 Feb,2026
блог собакифонари охота
Напішы па-беларуску!

У гонар Міжнароднага дня роднай мовы на абанеменце цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага прайшла займальная акцыя ”Напішы па-беларуску!“, у якой паўдзельнічалі многія чытачы. Яны пісалі лісты на беларускай мове сябру ці сваяку на спецыяльных паштоўках, падрыхтаваных бібліятэкармі. Паштоўку можна было забраць з сабой, а можна было праз бібліятэкараў перадаць вітанне сябру-чытачу.

Вялікі дзякуй нашым чытачам, якія не забыліся пра супрацоўнікаў бібліятэкі і напісалі шмат цёплых слоў і ў адрас аддзела абслугоўвання.

Роднае слова – гэта першая крынiца, праз якую мы пазнаём жыццё i навакольны свет. Няхай роднае слова гучыць штодня, напаўняючы жыццё цеплынёй, шчырасцю і павагай да сваёй гісторыі.

Прочитано 149 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.