Да Дня беларускага пісьменства і Міжнароднага дня прыгажосці 9 верасня ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбыўся канцэрт народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы», які адкрываў новы сезон культурна-масавых мерапрыемстваў калектыву. Кіраўнік калектыву ўзгадала гісторыю ўзнікнення вераснёвых святаў і асноўныя падзеі летняга перыяду, які быў насычаны разнастайнымі конкурсамі і перамогамі ў іх. У выкананні Галіны Сташкевіч прагучалі восеньскія вершы Тамары Талкачовай і Аляксандра Шыпілы і яе аўтарская замалёўка «Восеньская рапсодыя».
Цудоўны святочны настрой стваралі музычныя п’есы Валянціны Пакрапіўнай, выкананыя ёю на фартэпіяна. Паэтка Іна Мароз прадаставіла слухачам вершаваныя кампазіцыі «Жывое слова» і «Слодыч дзяцінства». У выкананні паэта Вадзіма Саўрова прагучаў лірычны вераснёвы трыпціх. Восеньскія рамантычныя вершы чыталі Наталля Арцёменка, Ірына Жалейка, Яўгенія Курачова, Вера Урбан.
Прыгожа і натхнёна гучалі аўтарскія песні паэтаў-бардаў Міхаіла Зудзілава і Людмілы Мяхедка. На заканчэнне канцэрта Алена Штукіна выканала аўтарскую песню «Сад» і знакамітую «Спадчыну» Янкі Купалы.
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы «Літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылы»» (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.