Мой край завецца – Беларусь

02 Sep,2025
блог собакифонари охота
Мой край завецца – Беларусь

1 верасня ў дзіцячую бібліятэку імя С.Маршака прыйшлі вучні з 2“А” класа сярэдняй школы №4 на краязнаўчую гутарку “Мой край завецца – Беларусь”.

Прысутныя здзейснілі віртуальнае падарожжа па родным краі, паглыбілі свае веды аб Беларусі, яшчэ раз пераканаліся, што няма лепшага кутка ва ўсім свеце, чым зямля бацькоў. Мэтай мерапрыемства было прывіццё паважлівага стаўлення да мінулага і будучага Беларусі, яе гісторыі і культурных каштоўнасцей, выхаванне пачуцця патрыятызму і гонару за прыналежнасць да роднай краіны, беларускага народа – яна была паспяхова дасягнута. Дзеці глядзелі відэа пра Беларусь, адказвалі на пытанні віктарыны ”Ці ведаеш ты свой край?“

Прочитано 25 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.