Пад знакам Года добраўпарадкавання ў Беларусі 16 жніўня на Шаркаўшчыне адбылося абласное свята «Яблычны фэст». Культурная праграма фэста была насычанай і разнастайнай. Сярод удзельнікаў конкурсу быў народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы горада Наваполацка. Кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч, прадстаўляючы канкурсантаў, адзначыла іх лепшыя творчыя якасці. На галоўнай пляцоўцы свята выступіла паэтка Іна Саламаха са сваім вершам «Слодыч дзяцінства». Пляцоўку «Летняя альтанка» ўпрыгожылі лірычныя песні ў аўтарскім выкананні барда Сяргея Гоманава і спявачкі Алены Штукінай.
Цудоўным вынікам конкурсу для наваполацкіх «Крылаў» стаў Дыплом лаўрэта першай ступені ў намінацыі «Цуды ў яблачным садзе» ад Упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і дзяржаўнай установы «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», а таксама памятны сувенір – мікрахвалевая печка.
Віншуем калектыў з перамогай і жадаем новых творчых поспехаў!
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.