Песні сунічных бароў

24 Jun,2025
блог собакифонари охота
Песні сунічных бароў

Пад знакам 80-годдзя Перамогі ў цудоўным і жывапісным мястэчку Лёзна 21 чэрвеня ў пятнадцаты раз ладзілася абласное свята-конкурс самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў», у якім ужо ў шосты раз прымаў удзел народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы» ЦБС г.Наваполацка. Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч падрыхтавала разнастайныя і змястоўныя матэрыялы пра дзейнасць калектыву па грамадска-патрыятычнаму выхаванню насельніцтва, якія былі прадстаўлены на літаратурнай пляцоўцы свята-конкурсу.

У выкананні «крылаўцаў» прагучала вершаваная кампазіцыя-прывітанне, складзеная паэтам Вадзімам Саўровым. У намінацыі «Лепшая прэзентацыя літаратурна-музычнай пляцоўкі» НЛМК «Крылы» атрымаў дыплом за папулярызацыю літаратурна-музычнай творчасці. За ўдзел у намінацыі «Аўтарскі верш» Вадзім Саўроў за верш «Минуло восемьдесят лет» быў адзначаны дыпломам абласнога свята-конкурсу.

Бронзавым прызёрам юбілейнага свята-конкурсу «Песні сунічных бароў» стаў малады «крылавец» Грыгорый Бердашкевіч. У намінацыі «Аўтар музыкі (кампазітар)» за музычна-інструментальную кампазіцыю «Вясенні саунтрэк» ён быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата 3-й ступені. Віншуем!

Больш падрабязна на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 43 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.