У полацкім кніжным выдавецтве ўбачыла свет кніга «У храме Любові» Уладзіміра Хвашчэўскага – паэта, барда, удзельніка народнага літаратурна-музычага калектыву «Крылья». Кніга папоўніла серыю «Паэтычная бібліятэчка “Крылаў”», складальнік-рэдактар якой Галіна Сташкевіч. Яна таксама і аўтар прадмовы да кнігі. Гэта юбілейны – дзесяты выпуск серыі!
Кнігу «У храме Любові!» складаюць прыгожыя, лірычныя вершы і песні самабытнага і таленавітага паэта. У хуткім часе пройдзе прэзентацыя кнігі. Віншуем аўтара з выхадам кнігі, а калектыў – з юбілейным нумарам ужо добра вядомай мастацка-літаратурнай серыі кніг.