Як зрабіць з мухі слана можна даведацца ў дзіцячай бібліятэке імя С.Маршака на вясёлых гучных чытаннях аднаіменнай кнігі Г.Аўласенкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з 2 “А” класа гімназіі №2 прыйшлі ў бібліятэку 14 мая, не толкькі каб паслухаць вясёлыя казкі-рыфмаванкі, але і пагуляць у “Так ці не так”, “Хамелеон”, “”Рыфмаванкі” і кніжныя хованкі. Дзеля таго, каб “злавіць” звера альбо рэч у творы, дзецям трэба было ўважліва слухаць, таму чытанні адбыліся “ўважлівыя” і вясёлыя. Сюрпрызам для бібліятэкараў сталі цудоўныя беларускія вершы, якія вучні прачыталі напамяць хорам.
У завяршэнні мерапрыемства ўзгадалі важную дату – Дзень сям’і і маленькія ўдзельнікі намалявалі сваіх блізкіх “гарошынак” і рассказалі аб іх .За гэта кожны атрымаў маленькую медальку – сімвал шчаслівай сям’і.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.