Нацыянальныя сімвалы суправаджаюць беларусаў у самыя значныя моманты жыцця. Яны захоўваюць памяць пакаленняў, адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя каштоўнасці, фарміруюць культуру і светапогляд нацыі.
Кожны год у другую нядзелю мая Беларусь адзначае Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Гэта свята нагадвае нам пра важнасць дзяржаўных сімвалаў як знакаў гонару і адданасці нашай краіне.
Напярэдадні свята ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшла пазнавальная акцыя «Знаки гордости и чести». Наведвальнікі маглі азнаёміцца з тэматычнай кніжнай выставай, якая раскрывала гісторыю стварэння герба і флага, іх значэнне, а таксама расказвала пра аўтараў гімна.
Асаблівай цікавасцю карысталася віктарына, якая дазволіла праверыць веды пра нацыянальную сімволіку. Мерапрыемства стала цёплым напамінам пра тое, што дзяржаўныя сімвалы – не проста афіцыйныя знакі, а частка нацыянальнай свядомасці, якія яднаюць народ і натхняюць на захаванне спадчыны.
Адзначаючы Дзень Дзяржаўнага флага, герба і гімна, мы ўмацоўваем пачуццё адзінства і гонару за Беларусь.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.