У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 28 студзеня адбылася творчая вечарына Іны Мароз – члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельніка народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы». У якасці пралога дэманстравалася тэлеперадача «Суразмоўцы» Навума Гальпяровіча, госцем якой у 2024 годзе стала Іна Мароз. Да вечарыны была падрыхтаваная выстава творчых дасягненняў паэтэсы, яе аўтарскія кнігі, публікацыі ў калектыўных і перыядычных выданнях.
Творчая вечарына Іны Мароз праходзіла пад назвай «Карункавы рукапіс», які склалі яе вершы і песні. Праз меладэкламацыю ў аўтарскім выкананні паэтэсы прагучала грамадзянская і любоўная лірыка. Выканала яна і свае бардаўскія песні «Зіма сярод лета» і «Запаліць імгненне».
Зала была запоўнена прыхільнікамі творчасці Іны Мароз, яе калегамі-настаўнікамі па працы ў школе і сябрамі-«крылаўцамі». Добрыя ўражанні пакінула гераіня вечарыны. Ад удзячных гледачоў яна атрымала шмат кветак і памятных падарункаў. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.