Пад знакам Года якасці ў Беларусі Галіна Сташкевіч 10 снежня запрасіла ў творчую лабараторыю, якой стала зала мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага. Як кіраўнік народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы», яна прадставіла сваю паўсядзённую працу з калектывам, асноўныя творчыя праекты і дасягненні, а таксама свае публікацыі ў рэспубліканскім і мясцовым друку. Як аўтарка, яна неаднаразова друкавалася ў рэспубліканскім штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», на яго старонках быў прадстаўлены і калектыў. Першая рублікацыя Галіны Сташкевіч з’явілася трыццаць гадоў назад у гарадской газеце «Хімік».
Асаблівую зацікаўленнасць выклікалі асабістыя мастацкія творы Галіны Сташкевіч на самыя розныя хвалюючыя тэмы, асноўным лейтмацівам якіх з’яўляецца філасофія жыцця і ўсеабдымная любоў. Гучалі апавяданні, замалёўкі, выслоўі, вершы Галіны Сташкевіч. Галоўнае крэда жыцця для гераіні – заўсёды якасна працаваць і тварыць! Шмат душэўных і цёплых слоў выказалі ў яе адрас гледачы і сябры-«крылаўцы».
Пра гэта мерапрыемства больш падрабязна на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.