5 снежня ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбылася творчая сустрэча з Галінай Загурскай, удзельнікамі якой былі навучэнцы 9-10-х класаў гімназіі №1. Галіна Пятроўна – паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член літаратурнага аб'яднання «Наддзвінне» (г.Полацк), аўтар шасці кніг вершаў. Піша яна на беларускай мове. Таксама яна вядома і як мастачка, на яе ліку свыш 100 карцін. Некаторыя з іх уключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Падчас мерапрыемства вядучая расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэтэсы. Г.П.Загурская прадставіла сваю новую кнігу «Санеты», прачытала вершы, распавяла аб тым, як стваралася кніга і чаму яна звярнулася да такога літаратурнага жанра як санеты, акрэсліла тэмы, якія яна закранае ў сваіх вершах. Калегі па літаратурнаму аб’яднанню «Наддзвінне» павіншавалі Галіну Пятроўну з новай кнігай, пажадалі творчага натхнення і выканалі вершы і песні на вершы паэтэсы.
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.