У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 12 лістапада адбылася вечарына-канцэрт «Я ўсё жыццё жыву ў палоне яшчэ не зведаных дарог…», якая ладзілася напярэдадні дня нараджэння Тамары Іванаўны Талкачовай (13 лістапада яна сустракае 87-ю восень свайго жыцця).
Тамара Талкачова – вядомая наваполацкая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, удзельнік народнага літаратурна-музычнага калектыву «Крылы».
Песенная лірыка Тамары Талкачовай набыла папулярнасць у Беларусі ў сааўтарстве з вядомымі кампазітарамі, сярод якіх Ізмаіл Капланаў, Уладзімір Варапаеў, Алег Елісеенкаў, Эдуарл Ханок. На канцэрце дэманстрыраваліся відэазапісы ўжо добра вядомых песен у выкананні зорнага дуэта Ізмаіла Капланава і Нэлі Багуслаўскай, артыстаў эстрады Ірыны Дарафеевай, Нэлі Душчынскай, Пятра Ялфімава.
Кіраўніком аб’яднання «Крылы» на працягу вечарыны было зроблена своесаблівае падарожжа-агляд па кніжных выданнях паэтэсы. Асаблівая ўвага гледачоў была звернута на кнігі вершаў «Наталю сваю смагу світанкам», «Заря вечерняя» і зборнік песеннай лірыкі «На краю дождя» Тамары Талкачовай. Асобныя вершы з гэтых выданняў чыталі Фенія Грынёва, Ларыса Сакарэнка, Галіна Сташкевіч. Прыгожыя лірычныя песні Тамары Талкачовай прагучалі ў выкананні Ірыны Вашчанка, Міхаіла Зудзілава, Людмілы Мяхедка, Алены Штукінай. На завяршэнні канцэрта «крылаўцы» праспявалі песню-гімн «Крылья», аўтарам якой з’яўляецца Тамара Талкачова.
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.