Да Рэспубліканскага Тыдня бацькоўскай любові ў Беларусі, Дня маці і Дня бацькі 15 кастрычніка ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага адбыўся святочны канцэрт народнага літаратурна-музычнага калектыву “Крылы”.
Яго кіраўнік Галіна Сташкевіч, якая вяла канцэртную праграму, расказала пра цудоўныя святы кастрычніка, зрабіла агляд кніжнай выставы. У яе выкананні прагучала “Балада пра маці” Юрася Касцюка і асабістыя творы, прысвечаныя бацькам. У гонар бацькоў гітарыст Грыгорый Бердашкевіч выканаў прыгожыя музычна-інструментальныя кампазіцыі. Гучалі разнастайныя песні і вершы пра маці і бацьку ў выкананні Наталлі Арцёменка, Ірыны Вашчанка, Іны Мароз, Людмілы Мяхедка, Веры Урбан, Алены Штукінай, Юліі Эртман. Юная скрыпачка Паліна Піліпёнак выканала п’есу “Музычны алфавіт”. Былі прысвечаны творы і святу праваслаўнай царквы – Покрыву Прасвятой Багародзіцы. Лейтмацівам вечарыны-канцэрта стала песня “Пісьмо да маці”, напісаная на верш Сяргея Ясеніна, музыка Грыгорыя Панамарэнка, у выкананні Людмілы Мяхедка.
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання Крылы” (Facebook).
Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.